БЕЛ Ł РУС

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць

14.11.2025 / 21:50

Nashaniva.com

У Мінску актыўна ўпарадкоўваюць парковачную сістэму: недабудаваныя паркінгі ці тыя, якія аказаліся ў выніку незапатрабаванымі, плануюць ператварыць у шматфункцыянальныя аб’екты, паведамляе News.by.

Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: freepik.com

Напрыклад, у мікрараёне Карзюкі стаяць два вялікія паркінгі, на будаўніцтва якіх пайшло каля 7 мільёнаў бюджэтных сродкаў. Але ў выніку яны так і не знайшлі сваіх карыстальнікаў. Цяпер іх збіраюцца перарабіць пад крамы або аб’екты бытавога абслугоўвання.

Праблемы застаюцца і з недабудаванымі паркінгамі. На вуліцах Лабанка, Сухараўскай, Янкоўскага і Скрыпнікава ўзніклі сапраўдныя доўгабуды, якія або трэба пачынаць зносіць, або думаць, як іх перапрафіляваць. Часта гэтыя аб’екты аказваюцца непатрэбнымі, бо побач ёсць сучасныя гандлёвыя цэнтры з вялікімі адкрытымі парковачнымі пляцоўкамі.

«У Мінску, як аказалася, шмат пралікаў і недаглядаў. І інвестары дапускалі памылкі, і гарадскія ўлады не належным чынам пралічвалі перспектывы далейшай эксплуатацыі паркінгаў. Як мы бачым, гэта прыносіць гораду толькі дадатковыя страты», — канстатаваў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення кантролю будаўніцтва, ЖКГ і па горадзе Мінску Камітэта дзяржкантролю Беларусі Уладзімір Бондар. 

Чытайце таксама:

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў

Чаканні — рэальнасць. У Верхнім горадзе завяршаюць амбіцыйны комплекс у вельмі спрошчаным выглядзе ФОТЫ

Найбуйнейшы гастрамол і сучасны паркінг: што яшчэ з'явіцца побач з Камароўскім рынкам у Мінску

У гіганцкі бізнэс-цэнтр на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску засяліліся пакуль 13 арганізацый

Каментары да артыкула