Падазраваны ў рабаванні Луўра расказаў пра замову ад «мужчын са славянскім акцэнтам»
У справе аб гучным рабаванні Луўра з'явіліся новыя дэталі: некаторыя фігуранты далі прызнальныя паказанні, заявіўшы, што злачынства было заказным.
Аўтавышка, якой карысталіся злодзеі. Фота: AP Photo / Alexander Turnbull
Адзін з падазраваных на допыце прызнаўся, што думаў, быццам удзельнічае ў «звычайным узломе пустога офіса», за што яму нібыта паабяцалі 15 тысяч еўра.
Ён дадаў, што заказчыкамі былі двое «мужчын са славянскім акцэнтам», але пра сапраўдную мэту аперацыі яму паведамілі толькі непасрэдна ў дзень здзяйснення злачынства.
Іншы затрыманы таксама прызнаўся ва ўдзеле ў рабаванні, але настойвае, што сумку з выкрадзенымі каштоўнасцямі ў яго адразу забралі «старэйшыя».
Частка падазраваных цалкам адмаўляе сваю датычнасць да злачынства. Гэтыя паказанні сведчаць, што рабаванне мела складаную арганізацыю і міжнародны след.
Раней пракурор Парыжа Лор Беко заявіла, што людзі, якія ў кастрычніку выкралі з Луўра каштоўнасці французскіх манархаў, былі дробнымі злачынцамі.
Чытайце таксама:
Неацэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра
Як выглядае галерэя Апалона, якую абрабавалі ў Луўры ВІДЭА
Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра
Затрыманы першы падазраваны ў рабаванні Луўра
У арганізацыі рабавання Луўра падазраюць расіяніна, звязанага са спецслужбамі
Паролем ад камер відэаназірання ў абрабаваным Луўры было слова «Луўр»