БЕЛ Ł РУС

«Чалавекам года» па версіі Time сталі адразу васьмёра «архітэктараў штучнага інтэлекту»

11.12.2025 / 18:19

Nashaniva.com

У 2025 годзе часопіс Time адзначыў сваім традыцыйным прэстыжным званнем «Чалавек года» не адну асобу, а цэлую групу — «архітэктараў штучнага інтэлекту». Як піша выданне, менавіта ШІ цяпер стаў галоўнай сілай, якая змяняе свет: ад медыцыны і навукі да эканомікі і культуры.

На вокладках спецыяльнага выпуску Time размясцілі стваральнікаў і кіраўнікоў найбуйнейшых кампаній у сферы штучнага інтэлекту: Марка Цукерберга (Meta), Лізу Су (AMD), Ілана Маска (xAI), Джэнсэна Хуанга (Nvidia), Сэма Альтмана (OpenAI), Дэміса Хасабіса (DeepMind), Дарыа Амадэя (Anthropic) і Фэй-Фэй Лі (Стэнфардскі інстытут чалавекaцэнтрычнага ШІ і World Labs).

Time адзначае, што ў 2025 годзе штучны інтэлект адначасова і ўражваў, і выклікаў трывогу. Тэхналогіі вучыліся вырашаць задачы, якія раней лічыліся амаль нерэальнымі: напрыклад, эксперыменты па камунікацыі з кітамі або рашэнне матэматычнай праблемы, якая заставалася адкрытай 30 гадоў.

Часопіс падкрэслівае: як бы ні ставілася пытанне, адказам усё часцей становіцца штучны інтэлект.

Менавіта людзі, якія ствараюць гэтыя сістэмы, у значнай ступені сфарміравалі тэхналагічны парадак дня года і змянілі бачанне будучыні.

У 2024 годзе «Чалавекам года» стаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пасля перамогі на выбарах у ЗША. Ранейшы спіс лаўрэатаў таксама ўключае спявачку Тэйлар Свіфт (2023), прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага (2022) і мільярдэра Ілана Маска (2021).

Чытайце таксама:

«Хачу ствараць звышлюдзей». У Бельгіі 15‑гадовы вундэркінд абараніў ужо другую доктарскую дысертацыю па фізіцы

The New York Times падала ў суд на стартап, заснаваны беларусам

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася

Першая краіна свету забараняе сацсеткі для дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў. Як гэта будзе працаваць

Каментары да артыкула