БЕЛ Ł РУС

Аляксей Хлястоў ды Іна Афанасьева праспявалі разам

16.12.2025 / 17:24

Nashaniva.com

Артысты не могуць даваць канцэрты, бо ў «чорных спісах», але заспявалі на стрыме.

Скрыншот відэа

Аляксей Хлястоў ды Іна Афанасьева ўжо некалькі гадоў не выступаюць на сцэне — артысты трапілі ў «чорныя спісы». Хлястоў у выніку пайшоў працаваць у таксі. Калі ён прызнаўся, што змяніў від дзейнасці, у сацсетках спевака масава падтрымалі.

А стрым Хлястова ў сацсетках, дзе ён спяваў для прыхільнікаў, паглядзелі больш за 20 тысяч чалавек.

Пазней пасля доўгага маўчання прэзентавала новы кліп Іна Афанасьева.

А ўчора Хлястоў правёў у сацсетках новы стрым, на які запрасіў артыстку праспяваць разам. Сярод кампазіцый, напрыклад, прагучала некалі вядомая песня Афанасьевай «Буду з табой».

@alexei_khlestov #tiktoklive #livehighlights ♬ оригинальный звук - Алексей Хлестов

@alexei_khlestov #tiktoklive #livehighlights ♬ оригинальный звук - Алексей Хлестов

Чытайце таксама:

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

«Я доўгі час маўчала. Мая душа нібыта замерла». Спявачка Іна Афанасьева выпусціла першы кліп пасля вымушанай паўзы

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Каментары да артыкула