БЕЛ Ł РУС

Пад Жабінкай мясцовых жыхароў палохала ліса. Яе злавілі

24.12.2025 / 16:54

Nashaniva.com

У Жабінкаўскім раёне злавілі лісу, якая палохала жыхароў аграгарадка Ракітніца, паведамілі ў тэлеграм-канале Жабінкаўскага райвыканкама.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Раней у Ракітніцы з’явілася дзікая ліса, відэа з якой хутка разышлося па сацыяльных сетках. Жывёліна свабодна хадзіла па дварах і, як сцвярджалася, стварала пагрозу як для хатніх жывёл, так і для мясцовых жыхароў.

Для вырашэння сітуацыі былі задзейнічаны работнікі камунальных службаў. Лісу ўдалося злавіць і абясшкодзіць з захаваннем усіх неабходных мер бяспекі.

У райвыканкаме таксама паведамілі, што злоўленую жывёлу накіравалі на адпаведную ветэрынарную экспертызу.

Чытайце таксама:

У Гродзенскім заапарку расказалі мілую гісторыю, як удалося ўратаваць птушак ад лісіных набегаў

«Дзевяць курэй за ноч». Вёску на Міншчыне аб'ядае ліса — і вывезці яе нельга

У Брэсце заўважылі адразу чатырох ліс у адным месцы. Там жа быў і кот

Каментары да артыкула