БЕЛ Ł РУС

Знойдзены Багдан Юнчык расказаў, дзе хаваўся тры дні

27.01.2026 / 16:23

Nashaniva.com

Ва УУС Брэсцкага аблвыканкама расказалі, што ўдалося даведацца ад 15‑гадовага падлетка Багдана Юнчыка, які хаваўся на працягу трох дзён і ўчора быў нарэшце знойдзены

Багдан Юнчык справа. Скрыншот з відэа

Як паведаміў сілавікам сам Багдан, ён жыў у дзіцячым доме сямейнага тыпу, а пасля канфлікту з бацькам-выхавальнікам пакрыўдзіўся і вырашыў пайсці з дому. На дызель-цягніку падлетак дабраўся да Пінска, дзе ўвесь гэты час і знаходзіўся: днём гуляў па горадзе, стараючыся трымацца далей ад людных месцаў і міліцэйскіх патрулёў, а ночы праводзіў у закінутых будынках. Вяртацца дадому ён не планаваў.

Тым часам хлопца шукалі з дапамогай спецыяльнай тэхнікі, дронаў і квадрацыклаў. Падчас пошукаў аглядалі жылыя і закінутыя дамы, падвалы, забалочаныя ўчасткі і лясны масіў каля аграгарадка, дзе знік Багдан Юнчык.

Дапамагла завяршыць гэту справу 36‑гадовая жыхарка Пінска, якая звярнула ўвагу на хлопца, падобнага па прыкметах да зніклага. Пасля таго яго ўдалося хутка знайсці.

Медыцынскі агляд засведчыў, што стан здароўя падлетка здавальняючы. 

Чытайце таксама:

Багдана Юнчыка знайшлі

З'явілася ВІДЭА зніклага ў Пінску Багдана Юнчыка

Зніклы 15‑гадовы падлетак мог сысці праз тэлефон

15‑гадовы падлетак у Пінскім раёне прапаў тры дні таму, яго шукае больш за 100 чалавек

У Пінскім раёне другія суткі шукаюць зніклага падлетка

Каментары да артыкула