Здарэнні

15‑гадовы падлетак у Пінскім раёне прапаў тры дні таму, яго шукае больш за 100 чалавек

Падлетак 23 студзеня каля 21.00 пайшоў з дому ў аграгарадку Парахонск. Да гэтага часу невядома, дзе ён знаходзіцца.

«У аперацыі задзейнічана вялікая колькасць супрацоўнікаў міліцыі з усёй Брэсцкай вобласці, МНС, супрацоўнікі памежнай службы, валанцёры, а таксама мясцовае насельніцтва. Выкарыстоўваецца спецыяльная тэхніка, дроны, квадрацыклы. Адпрацоўваюцца розныя версіі», — распавялі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама. Юнака шукаюць больш за 100 чалавек.

На выгляд Багдану Юнчыку 15 гадоў, ён хударлявага целаскладу, рост — 160—165 см, мае кароткія чорныя валасы. Быў апрануты ў джынсы шэрага колеру, куртку колеру хакі, шэрую вязаную шапку, на нагах — чорныя берцы.

У міліцыі просяць пры наяўнасці інфармацыі паведаміць па тэлефонах +375 44 769 18 08, +375 44 711 68 85 або 102.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

«Ты пакліч мяне. Пазаві». Naviband прэзентаваў песню да Дня закаханых на класічны верш беларускай літаратуры3

«Змена рэжыму неабходная, але не толькі таму, што мы хочам быць свабоднымі». Рэза Пехлеві заклікаў ЗША нанесці ваенны ўдар па іранскім рэжыме6

Белы дом апублікаваў валянцінку з Грэнландыяй6

Netflix прэзентаваў серыял па рамане Архана Памука3

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты13

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком4

Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць