Пашкоджанне кантактнай сеткі паралізавала рух тралейбусаў у Мінску
У Мінску каля станцыі метро «Пушкінская» быў часова спынены рух некалькіх тралейбусных маршрутаў праз пашкоджанне кантактнай сеткі, паведаміла БелТА.
Са словах генеральнага дырэктара ДП «Мінсктранс» Алега Дзюбенкі, не ходзяць тралейбусы №10, 14, 39, 47, 58 і 77. На месцы здарэння працуюць аварыйныя службы, праводзяцца рамонтныя работы.
Таксама ў гэтым раёне ўскладнены рух транспарту па праспекце Пушкіна і вуліцы Альшэўскага.
Чытайце таксама:
«Моцныя сутаргі па ўсім целе». 18‑гадовы Мацвей расказаў, як яго ўдарыла токам у мінскім тралейбусе
У Мінску пасажырка пасварылася з кіроўцам тралейбуса. Хто быў вінаваты?
Дзяўчыну ўдарыла токам у мінскім тралейбусе — цяпер яна ляжыць у кардыялогіі