Грамадства11

«Мінсктранс» пракаментаваў гісторыю з дзяўчынай, якая трапіла ў бальніцу пасля ўдару токам у тралейбусе

Як вынікае з каментара, дзяўчына аказалася не адзінай пацярпелай.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: lookby.media

Днём 27 студзеня ў Мінску ў тралейбусе № 44 пасажырку ўдарыла токам. 

Сама пацярпелая Дыяна распавяла ў тыктоку, што каля 16:45 на прыпынку грамадскага транспарту «Цэнтр міласэрнасці» на вул. Кальварыйскай заходзіла ў тралейбус. Узяўшыся за поручань, яна ступіла на падлогу, пасля чаго адчула моцны боль і страціла прытомнасць.

— Апрытомнела ўжо ў сярэдзіне салона, — распавяла дзяўчына. — Людзі сказалі, што я страшна крычала і нейкі мужчына літаральна адцягнуў мяне ад дзвярэй. Ужо дома я зразумела, што нага анямела, адчувальнасць так і не вярнулася, таму выклікала хуткую дапамогу.

У іншым відэа яна дадала: «Дактары дыягнаставалі праблемы з сэрцам, траўму галенастопа і стрэс». Зараз мінчанка знаходзіцца на лячэнні ў 4‑й гарадской клінічнай бальніцы.

У «Мінсктрансе» пра інцыдэнт з дзяўчынай даведаліся з сацсеткі, пішуць «Мінск-навіны». Ні да кіроўцы тралейбуса, ні да іншых прадстаўнікоў прадпрыемства дзяўчына не звярталася. Але там расказалі пра іншы выпадак.

— 27 студзеня каля 16:40 у тралейбусе маршруту № 44 на вул. Кальварыйскай адбылася ўцечка току — пацярпеў пасажыр-падлетак, які з папярэднім дыягназам «электратраўма» быў шпіталізаваны ў 6‑ю ГКБ. Пасля абследавання ён знаходзіцца дома, — распавялі на прадпрыемстве. — Да кіроўцы, як і да медыкаў, якія прыбылі, больш ніхто з пасажыраў не звяртаўся. Усе самастойна пакінулі месца здарэння. Зараз па дадзеным факце праводзіцца разбіральніцтва.

У «Мінсктрансе» дадалі, што пасля выздараўлення пацярпелым неабходна звяртацца ў філіял «Транспартны парк № 4» для складання акта аб прычыненні шкоды здароўю з наступнай яго перадачай у страхавую кампанію для пакрыцця шкоды.

Каментары1

  • Wq
    04.02.2026
    Згодна з версіяй чыноўнікаў ідзі і пабегай за намі і можа быць табе страхавая нешта выплаціць можа каля 50 ці 100 рублеў за тое што ледзь не загінула. І гэта калі ў дзяўчыны захаваўся квіток на той самы трамвай.
    А маглі б адказаць што дзяўчыну дакладна ударыла токам маланка на вуліцы да трамвая і нават "сведкі" знайшліся б якія ў балаклавах чытаючы з паперкі распавялі што бачылі гэта на уласныя вочы. І што яна павінна даваць, а не патрабаваць нешта ад чырвона-зяленай дзяржаўнай арганізацыі якая цябе нарадзіла, выхавала і
    выкарміла левай сіськай вусатага. Таму адпраўляйся за краты за"сепаратызм", "тэрарызм", "дзяржаўную здраду" і гд.

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская расказала, кім бы хацела працаваць, каб не здарыўся 2020 год4

У Дубаі затрымалі чалавека, які страляў у намесніка начальніка ГРУ23

Віцэ-прэзідэнта ЗША і амерыканскую дэлегацыю асвісталі падчас адкрыцця Алімпіяды ў Мілане14

Белы дом выдаліў відэа Трампа з Абамамі ў выглядзе малпаў, але прэзідэнт ЗША адмовіўся выбачацца25

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць