БЕЛ Ł РУС

Актрыса Купалаўскага прызналася, што тэатр так і не змог адысці пасля 2020 года

15.02.2026 / 10:10

Nashaniva.com

Актрыса Тамара Міронава, якая засталася ў Купалаўскім тэатры пасля масавых звальненняў у 2020 годзе, у інтэрв'ю «СБ» адкрыта распавяла пра хранічныя праблемы калектыву. Паводле яе слоў, тэатр да гэтага часу не можа адысці ад страт і пакутуе ад двух вялікіх «правалаў».

Тамара Міронава. Фота: kino-teatr.ru

Першая праблема, паводле слоў актрысы, — востры дэфіцыт акцёраў сярэдняга пакалення. Міронава кажа, што ў трупе практычна няма каму граць ролі ў катэгорыі «50+». Гэта ставіць пад удар пастаноўкі класічных твораў, дзе большасць ключавых персанажаў павінны быць менавіта такога ўзросту.

— Ці адышоў Купалаўскі сёння ад усіх узрушэнняў? — пытае карэспандэнт актрысу.

— Так. Але ў нас правал па сярэднім пакаленні акцёраў. Не можам ставіць класіку, дзе ўсё напісана на гэты ўзрост — 50+.

Другая бяда — рэжысёрскі голад.

— Спектаклі ў Купалаўскім ставяць расійскія рэжысёры — ужо два спектаклі паставіў Дзмітрый Акімаў, Ігар Малаў… — кажа карэспандэнт.

— У нас кадравы рэжысёрскі голад. Наша мастацкая кіраўніца Вольга Няфёдава ўжо ўсім плеш праела: дайце галоўнага рэжысёра. Не могуць знайсці.

Пасля масавага звальнення купалаўцаў у 2020 годзе ў знак пратэсту супраць гвалту і фальсіфікацый пасля прэзідэнцкіх выбараў, тэатр апынуўся на мяжы закрыцця. Каб хоць неяк запоўніць пустку, адміністрацыя запрашала на працу акцёраў з Расіі, якія нават не ведалі беларускай мовы, а ў 2025 годзе пачала пазычаць кадры ў іншых беларускіх тэатраў. З прызнанняў Міронавай вынікае, што за пяць гадоў сапраўднае адраджэнне Купалаўскага так і не адбылося.

Чытайце таксама:

Купалаўскі тэатр замест «Паўлінкі» паказаў прапагандысцкі спектакль пра «СВА»

Як Купалаўскі тэатр упрыгожылі да 105‑годдзя ФОТЫ

Латушка: У Пяткевіч трэсліся рукі, галава, яна тупала, крычала: «Вы насаджаеце нацыяналізм»

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам

У Купалаўскім ужо пяць гадоў не могуць знайсці акцёраў. Што прыдумалі гэтым разам

Вольга Няфёдава прызнала, што Купалаўскі тэатр дагэтуль не змог аднавіцца

Каментары да артыкула