Грамадства44

У Купалаўскім ужо пяць гадоў не могуць знайсці акцёраў. Што прыдумалі гэтым разам

За пяць гадоў, якія прайшлі пасля звальнення з Купалаўскага тэатра большай часткі трупы, улады так і не прыдумалі, як паўнавартасна іх замяніць. Запрошаныя акцёры з Расіі пачыналі сваю працу, не ведаючы беларускай мовы. Але ў 2025 годзе з'явілася новая ідэя — запрашаць на асобныя спектаклі акцёраў з іншых беларускіх тэатраў. Пра гэта рэдакцыі «Люстэрка» паведамілі крыніцы.

Гэтая інфармацыя пацвердзілася: журналісты прааналізавалі сайт тэатра і знайшлі згадку пра чатырох такіх акцёраў.

Уладзімір Мішчанчук. Фота: teatrkinoaktera.by

У канцы мая 2025 года адбудзецца прэм'ера спектакля «Брама неўміручасці» паводле Кандрата Крапівы. Сярод заяўленых акцёраў — Уладзімір Мішчанчук і Ала Проліч. Апошняя задзейнічана і ў спектаклі «Дзядзечкаў сон». Абодва даўно іграюць у трупе Тэатра-студыі кінаакцёра.

Ала Проліч. Фота: teatrkinoaktera.by

Трэці запрошаны акцёр — Андрэй Гладкі, які з 2010 года працуе ў Маладзёжным тэатры. Ён удзельнічае ў двух спектаклях Купалаўскага: «А зоры тут ціхія» і «Гарачае сэрца».

Андрэй Гладкі. Фота: bgmteatr.by

Чацвёрты акцёр — Юрый Шаланкоў, які з 2017 года таксама працуе ў Маладзёжным тэатры. На сайце Купалаўскага ёсць ягоная старонка, аднак ніякіх роляў няма. Магчыма, ён іграў у мінулым у якіх-небудзь спектаклях, ці яго ўдзел плануецца ў будучыні.

Юрый Шаланкоў. Фота: bgmteatr.by

Летам 2020 года большая частка трупы звольнілася з Купалаўскага ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў. Працу адміністрацыя змагла аднавіць толькі ў сакавіку 2021 года.

Каментары4

  • Андрусь
    20.04.2025
    Памятайма імёны прыстасаванцаў!
  • Полиграф Полиграфович
    20.04.2025
    В театр я не пойду. Да дуракаваляние! Разговаривают, разговаривают… Контрреволюция одна.
  • Ядвига
    20.04.2025
    Доверил синепалый боров буфетчице- трактирщице главный театр страны, вот и стал театр приграничным на российско - белорусской границе трактиром с отвратительной хозяйкой.

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

Украінцы знішчылі расійскі самалёт і радыёлакацыйны комплекс у акупаваным Крыме4

У Мінску адкрыўся рэстаран-музей піва. У ім чатыры тэматычныя залы6

У якім горадзе Еўрасаюза на першым месцы беларускі бізнэс?7

Для беларусаў у роўмінгу ў Расіі хутка скасуюць «перыяд астуджэння»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць