Усяго патроху1414

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам

Відэа з такой цырымоніі з’явілася ў інстаграме Купалаўскага тэатра. Колькі каштуе?

«Гэта ўнікальная магчымасць пачаць гісторыю сваёй сям’і ў сценах найстарэйшага тэатра краіны. У стварэнні святочнай атмасферы вам паспрыяюць прыгожы інтэр’ер, артысты і музычнае суправаджэнне аркестра Купалаўскага тэатра», — пазначана ў паведамленні.

Фота: kupalauski.by

Каб сыграць вяселле, у адным з пакояў тэатра паставілі дэкаратыўную арку, якую задрапіравалі белай тканінай і ўпрыгожылі лямпачкамі, усюды расставілі кветкавыя кампазіцыі. Для гасцей падрыхтавалі некалькі дзясяткаў крэслаў. Святочна-тэатральную атмасферу стваралі акцёры ў шляхетных касцюмах і аркестр тэатра.

@minskoblastnovosti5 Купаловский театр предлагает новую услугу — шикарнейшая церемония бракосочетания! И сколько это стоит? #минск #минсксейчас #купаловскийтеатр #беларусьновости #новостибеларуси ♬ Oblivion NPC - Brandon

На відэа, апублікаваным у інстаграме тэатра, можна пачуць, што ўрачыстую цырымонію праводзяць на рускай мове. Жаніх паказаў стылізаванае пад даўніну пасведчанне аб шлюбе — у ім таксама ўсё надрукавана па-руску.

«Нашай Ніве» стала вядома, колькі ж каштуе пабрацца шлюбам у Купалаўскім тэатры. За тэатралізаваную цырымонію трэба заплаціць ад 1000 да 1500 рублёў.

Каментары14

  • БрБрПатапім
    24.07.2025
    Чакаю, калі там можна будзе купіць калбасу і прадукцыю "Савушкінага Прадукта".
  • Беларус
    24.07.2025
    Сапраўдны Купалаўскі Тэатр зараз знаходзіцца па-за межамі Беларусі - з ягонымі пастаноўкамі можна азнаёміцца на адпаведным ютуб канале. А ў будынку
    купалаўскага тэатру ў захопленым рэжымам Менску - знаходзіцца лукашэнкаўскі сурагат, назву якога трэба абавязкова браць у двукосьсе, альбо называць "так званым тэатрам".

    [Зрэдагавана]
  • Саша Шэрая
    24.07.2025
    А колькі каштуе знять відэа для онліфанс?

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны36

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць