Еўрасаюз падоўжыў санкцыі супраць Расіі яшчэ на год
Еўрапейскі саюз падоўжыў дзеянне санкцый супраць Расіі яшчэ на адзін год — да 24 лютага 2027 года. Адпаведнае рашэнне Рады ЕС апублікавана ў афіцыйным часопісе Еўрасаюза.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Thierry Monasse/Getty Images
Гэтыя абмежаванні былі ўведзеныя 23 лютага 2022 года пасля прызнання Расіяй незалежнасці так званых «ДНР» і «ЛНР» і накіравання войскаў у рэгіён. Санкцыі прадугледжваюць забарону для дзяржаў і бізнэсу краін ЕС на эканамічныя і іншыя кантакты з гэтымі тэрыторыямі.
Акрамя таго, асобным рашэннем Еўрасаюз увёў санкцыі супраць васьмі расійскіх прадстаўнікоў сілавых структур і супрацоўнікаў крымінальна-выканаўчай сістэмы.
У той жа час новы, 20‑ты пакет санкцый, прымеркаваны да 4‑й гадавіны распачынання Расіяй поўнамаштабнай вайны ва Украіне, узгадніць гэтым разам не ўдалося, бо яго заблакавала Венгрыя.
Чытайце таксама:
Венгрыя не разблакуе прыняцце 20‑га пакета санкцый да аднаўлення працы трубаправода «Дружба»
Краіны ЕС пакуль не змаглі ўзгадніць змест 20‑га пакета санкцый супраць Расіі