Свет33

Венгрыя не разблакуе прыняцце 20‑га пакета санкцый да аднаўлення працы трубаправода «Дружба»

Петэр Сіярта. Фота: Askin Kiyagan / Anadolu Agency via Getty Images

Венгрыя хоча, каб Украіна неадкладна аднавіла пастаўкі нафты па трубаправодзе «Дружба», заявіў у панядзелак перад пасяджэннем Рады па замежных справах у Бруселі міністр замежных спраў Петар Сіярта, піша Бі-бі-сі.

Да таго часу, пакуль гэта не адбудзецца, Будапешт будзе блакаваць прыняцце 20‑га пакета санкцый ЕС супраць Расіі і рашэнні, важныя для Кіева, паабяцаў ён.

Працоўная дзейнасць часткі «Дружбы» была прыпынена 27 студзеня. Кіеў растлумачыў гэта пашкоджаннем трубаправода расійскімі вайскоўцамі, аднак Будапешт лічыць, што Украіна наўмысна прыпыніла пастаўкі нафты па «Дружбе» з палітычных матываў. Нафтапрадуктовы крызіс будзе балюча ўспрыняты ў Венгрыі, дзе 12 красавіка павінны прайсці парламенцкія выбары, лічаць у Будапешце.

Заблакаваць прыняцце 20‑га пакета антываенных санкцый супраць Расіі напярэдадні паабяцаў таксама прэм’ер Віктар Орбан.

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас прызнала ў панядзелак, што краіны ЕС не змогуць узгадніць 23 лютага новы пакет санкцый, які ў Еўропе разлічвалі прыняць напярэдадні чацвёртай гадавіны пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расіяй ва Украіну.

Каментары3

  • Filipp
    23.02.2026
    Калі Украіне патрэбны гэтыя грошы, трэба зрабіць крокі, каб аднавіць працу трубапровада.
  • Не там праблема
    23.02.2026
    Венгрыя не разблакуе, таму што там дыктатар на мінімалках акапаўся - вялікі сябар Лу і Пу, а ЕС заплюшчвае на гэта вочы. І далей будзе толькі горш, калі за гэтага вурдалака Орбана не ўзяцца.
  • Чел
    23.02.2026
    А сами Витя и Роберт не боятся розовых птиц?

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба18

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

Змена іранскага рэжыму — не мэта аперацыі, — Ізраіль

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі7

У нядзелю чакаецца да +15. Надвор'е на першыя дні вясны1

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці57

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба18

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць