БЕЛ Ł РУС

У Маскве падарвалі трох паліцэйскіх

24.02.2026 / 01:17

Nashaniva.com

Апоўначы 24 лютага на плошчы Савёлаўскага вакзала ў Маскве каля паліцэйскага аўтамабіля дэтанавала выбуховае прыстасаванне. 

На месцы здарэння. Скрыншот з відэа

«Сёння каля 00:05 да супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі УУС Паўночна-Усходняй акругі сталіцы, якія знаходзіліся ў службовым аўтамабілі на маршруце патрулявання на плошчы Савёлаўскага вакзала, падышоў невядомы, пасля чаго адбылася дэтанацыя невядомай прылады», — паведаміла прэс-служба расійскага МУС.

Паведамляецца, што ў выніку выбуху на месцы загінуў адзін супрацоўнік ДПС, другі быў паранены. Пасля з'явіліся паведамленні, што ён таксама памёр у бальніцы, але пасля яны не пацвердзіліся.

Затое неўзабаве афіцыйна было аб'яўлена, што параненых паліцэйскіх двое. У аднаго з параненых удар галаўнога мозга, а ў другога — апёк твару і кантузія.

Паводле папярэдняй версіі, спрацавала самаробная выбуховая прылада. Паліцыя шукала коратка стрыжанага мужчыну ў чорнай вопратцы. Паводле даных ад розных крыніц, ён здымаў момант выбуху на камеру, пасля чаго ўцёк.

Неўзабаве, аднак, афіцыйныя расійскія органы заявілі, што падрыўнік, які зладзіў выбух на плошчы Савёлаўскага вакзала, загінуў на месцы. 

Чытайце таксама:

Ва ўкраінскім Мікалаеве ў выніку выбуху пацярпелі 7 паліцэйскіх. Гэта другі выпадак пасля Львова

Затрымалі падазраваную ў здзяйсненні тэрарыстычнага акта ў Львове

У Львове ноччу адбыўся тэракт. Загінула дзяўчына-паліцэйскі

Каментары да артыкула