Колькасць параненых вырасла да 25 чалавек. Шэсць праваахоўнікаў — у цяжкім стане.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў пра затрыманне асобы, якая падазраецца ў здзяйсненні тэрарыстычнага акта ў Львове.
«Дваццаць пяць чалавек паранены, адна асоба загінула. Мае спачуванні родным… Следству прадастаўлены ўсе неабходныя рэсурсы. Працягваюцца неабходныя працэсуальныя дзеянні з затрыманай асобай. Міністэрства ўнутраных спраў будзе інфармаваць пра ўсе неабходныя дэталі», — заявіў прэзідэнт Украіны.
На цяперашні момант у медустановах знаходзяцца 11 асоб. Шэсць праваахоўнікаў — у цяжкім стане.
«Паліцэйскія штодня і штоноч выязджаюць на выклікі, не ведаючы, што іх чакае. Але спяшаюцца на дапамогу, бо абарона людзей для іх — галоўная задача. Удзячны ўсёй камандзе праваахоўнікаў, якая працуе над раскрыццём і расследаваннем гэтага злачынства. Вінаватыя павінны стаць перад судом і атрымаць справядлівае пакаранне за здзейсненае», — заявіў міністр унутраных спраў Украіны Кліменка.
Ён таксама паказаў фота затрыманай жанчыны.

Гэты тэракт выглядае як пастка для паліцэйскіх.
Каля 00:30 у раёне вуліцы Шпітальнай прагрымелі магутныя выбухі, калі паліцыя прыехала на лжывы выклік аб незаконным пранікненні ў краму.
Калі на месца тэракта прыехаў другі экіпаж патрульнай паліцыі, адбыўся яшчэ адзін выбух.
Загінула дзяўчына-паліцэйскі, ёй было 23 гады, паведамляе паліцыя. Вікторыя Шпілька прыехала ў Львоў з Херсона. Летась яна выйшла замуж за паліцэйскага.

Каментары
" Мнеб такую женщину ... "