БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская разам з паплечнікамі ўсклала кветкі да помніка Шаўчэнку

24.02.2026 / 18:39

Nashaniva.com

Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская разам са сваім намеснікам Паўлам Латушкам і іншымі членамі кабінета ўсклала кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку ў Варшаве. Цырымонія адбылася ў гадавіну пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

У сваім прынагодным выступе Святлана Ціханоўская падзякавала ўкраінцам за супраціў агрэсіі, адзначыўшы, што яны абараняюць не толькі сваю краіну, але і ўсю Еўропу. Паводле яе слоў, Украіна сваім прыкладам дэманструе важнасць захавання незалежнасці і супрацьдзеяння расійскай агрэсіі, а таксама паказала свету сутнасць ідэалогіі «рускага свету».

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Таксама Ціханоўская звярнулася да беларусаў, якія на працягу чатырох гадоў падтрымліваюць Украіну: да ўдзельнікаў беларускіх падраздзяленняў, валанцёраў і прадстаўнікоў дыяспары, якія дапамагаюць украінскім вайскоўцам і мірным жыхарам. Асобна яна падкрэсліла, што гэтыя людзі фактычна з’яўляюцца прадстаўнікамі Беларусі ва Украіне.

Ціханоўская заявіла, што беларусы і ўкраінцы бачаць сваю будучыню ў Еўропе, і выказала падзяку кіраўніцтву Украіны за падобнае бачанне. Паводле яе слоў, усходняя мяжа Еўропы праходзіць па ўсходняй мяжы Беларусі.

Чытайце таксама:

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты

Пацверджаныя страты Расіі ў вайне супраць Украіны перавысілі 200 тысяч чалавек

Прасоўванне Расіі ва Украіне практычна спынілася

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 2024

Каментары да артыкула