Вайна1010

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 2024

«Рускай службе Бі-бі-сі» і «Медыязоне», разам з камандай валанцёраў, да чацвёртай гадавіны поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ўдалося ўстанавіць імёны 200 186 расійскіх вайскоўцаў, загінулых на вайне. Агульная колькасць страт расійскіх войскаў дасягнула 308—445 тысяч забітымі.

Пасёлак Кляшчэеўка на Данбасе пасля баёў, від зверху. Фота AP Photo Alex Babenko

Як адзначае «Бі-бі-сі», за апошні месяц колькасць запісаў у базе, якую вядуць журналісты, павялічылася на 35 тысяч чалавек, але гэта не звязана з сітуацыяй на фронце.

«За мінулы месяц нам удалося супаставіць запісы, сабраныя за некалькі гадоў, з адкрытымі данымі дзяржаўных баз — у першую чаргу, са спісамі рэестра спадчынных спраў», — тлумачыць выданне.

Журналісты адзначаюць, што з высокай доляй упэўненасці можна сказаць, што 2025 год стаў самым кровапралітным для расійскай арміі.

«Бі-бі-сі» і «Медыязона» пацвердзілі імёны 49 935 расійскіх вайскоўцаў, загінулых у мінулым годзе. У 2024 годзе загінулі прынамсі 83 706 расійскіх салдат і афіцэраў, але «масіў яшчэ неапрацаваных некралогаў, у якіх у якасці даты гібелі або даты пахавання згадваецца 2025 год, налічвае яшчэ дзясяткі тысяч запісаў».

Паводле папярэдняй ацэнкі, колькасць загінулых у мінулым годзе можа перавысіць 90 тысяч чалавек.

Як піша «Медыязона», 122,7 тысячы загінулых расійскіх вайскоўцаў адносіліся да гарадскога насельніцтва, 57,2 тысячы — да сельскага.

Буйныя гарады і гарады-мільённікі «вайной амаль не закранутыя»: дзве траціны загінулых жылі ў населеных пунктах менш за 100 тысяч чалавек.

Па абсалютнай колькасці загінулых наверсе спісу ідуць Башкартастан (7,7 тысячы), Татарстан (6,8 тысячы) і Свярдлоўская вобласць (6,3 тысячы).

Сярод буйных рэгіёнаў першае месца па стратам на душу насельніцтва займае Тыва (476 чалавек на 100 тысяч насельніцтва), затым ідуць Буратыя (400 загінулых на 100 тысяч насельніцтва), Забайкальскі край (362 на 100 тысяч), Рэспубліка Алтай (316 на 100 тысяч).

Расследавальнікі «Рускай службы Бі-бі-сі» і «Медыязоны» адзначаюць, што яны здольныя выяўляць менш за дзве трэція агульнай колькасці смерцяў.

«Рэальныя страты расійскага боку вышэйшыя за тыя, што нам удаецца выявіць па адкрытых крыніцах, — прызнаюць даследчыкі. — Паводле ацэнак ваенных аналітыкаў, наш падлік па могілках, мемарыялах і некралогах пакрывае ад 45% да 65% ад фактычнай колькасці загінулых.

Гэта тлумачыцца тым, што значная частка цел вайскоўцаў, якія загінулі за апошнія месяцы, можа па-ранейшаму заставацца на полі бою: іх эвакуацыя звязана з рызыкай для жывых, перш за ўсё праз удары беспілотнікаў.

З улікам прыведзенай вышэй ацэнкі, рэальная колькасць загінулых з расійскага боку можа быць у дыяпазоне ад 308 000 да 445 000 чалавек», — пішуць аўтары.

Гэта супадае з ацэнкамі заходніх разведак, якія гавораць пра прыкладна 350 тысяч забітых і мільён параненых расійскіх вайскоўцаў.

«У 2025 годзе было апублікавана на 40% больш некралогаў, чым год таму», — адзначаюць даследчыкі і робяць выснову, што мінулы год быў самым кровапралітным для расійскай арміі.

Каментары10

  • Года!
    24.02.2026
    А говорили, что у РФ показатели падают! А цифры-то растут!)
  • Гойда
    24.02.2026
    Хотел дойти проклятый оккупант-рашист до Киева, а дошел до кладбища. Лучшая реклама рососийской армии))). Гойда!
  • Ян
    24.02.2026
    Не трэба шастаць па чужой зямлі

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі5

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам3

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі5

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць