БЕЛ Ł РУС

У Музеі Вольнай Беларусі пакажуць 19 арыгінальных літаграфій Напалеона Орды

27.02.2026 / 17:17

Nashaniva.com

У суботу, 28 лютага, а 12.00 у Музеі Вольнай Беларусі (Warszawa, Foksal 11) адкрываецца выстава «Беларусь Напалеона Орды». 

Наведнікаў чакаюць 19 арыгінальных літаграфій з калекцыі ініцыятывы Maldzis, прысвечаных беларускім краявідам і помнікам дойлідства. 

Гэта замкі, касцёлы, сядзібы, якія Напалеон Орда паспеў зафіксаваць раней, чым іх змянілі ці знішчылі войны і час. Гэта Нясвіж і Мір, Крэва і Наваградак, Ліда, Камянец, Гомель — амаль два дзясяткі гарадоў, мястэчак і вёсак той Беларусі, якой ужо няма, але якую можна ўбачыць. 

Падчас адкрыцця з прывітальным словам выступяць заснавальнікі ініцыятывы Maldzis Рыгор Астапеня і Павел Мацукевіч, а таксама запланаваная экскурсія па выставе з мастацтвазнаўцам Дзмітрыем Салодкім. 

Выстава працягнецца да 8 сакавіка.

Чытайце таксама:

Ініцыятыва Maldzis выкупіла 30 літаграфій мастака Напалеона Орды

«Ідуць шляхам Бабарыкі»: Мікіта Моніч адказаў Радзівону Коласу на крытыку ініцыятывы Maldzis

Экс-супрацоўнік Акадэміі навук наехаў на ініцыятыву Maldzis: Непрафесіяналы дыскрэдытуюць сапраўдных навукоўцаў. Мацукевіч адказаў

Каментары да артыкула