БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Эквадора зацікавіўся лёсам беларускага ўцекача

23.08.2012 / 11:12

Рафаэль Карэа заявіў, што яго слова ў справе экстрадыцыі ў Мінск Аляксандра Баранкова будзе апошнім.

Прэзідэнт Эквадора Рафаэль Карэа заявіў, што ён можа адмовіць у экстрадыцыі былога беларускага міліцыянта Аляксандра Баранкова, які атрымаў статус уцекача ў гэтай краіне, і чыёй выдачы дамагаецца Мінск.

Эквадорскі прэзідэнт Рафаэль Карэа заявіў на прэс-канфэрэнцыі, што ягонае слова ў справе экстрадыцыі ў Мінск беларускага грамадзяніна Аляксандра Баранкова будзе апошнім. «Мы адмаўляем любы напад на правы чалавека альбо пераслед паводле палітычных матываў», — цытуе заяву Карэа агенцтва AFP.

Намеснік міністра замежных спраў Эквадора Марка Альбуя зазначыў, што яго краіна не выдае грамадзян, чыё жыццё знаходзіцца ў небяспецы, каму пагражае смяротнае пакаранне альбо пажыццёвае зняволенне.

Адвакат Баранкова Фернанда Лара заявіў AFP,

што рэжым Лукашэнкі хоча прымусіць Баранкова замаўчаць, пасля таго, як ён выявіў незаконную

дзейнасць вышэйшых службовых асоб Беларусі.

Разгляд справы Баранкова супаў з крызісам у адносінах Эквадора і Вялікабрытаніі з-за рашэння афіцыйнага Кіта надаць прытулак стваральніку WikiLeaks Джуліяну Асанжу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула