Грамадства77

Эквадорскія дылемы: Баранкоў і Асанж

76 дзён беларускі палітуцякач Аляксандр Баранкоў правёў у турме ў Кіта ў чаканні рашэння аб экстрадыцыі.

Найвышэйшы суд Эквадора разглядае просьбу Беларусі аб экстрадыцыі Баранкова, якому, паводле яго адваката Фернанда Лара, у Беларусі можа пагражаць смяротнае пакаранне за здраду радзіме.
Неназваная крыніца ў судзе паведаміла агенцтву AFP, што пастанова аб экстрадыцыі можа быць прынятая найбліжэйшымі днямі.

Калі суд задаволіць просьбу беларускіх уладаў, справа пойдзе на разгляд прэзідэнту Эквадора Рафаэлю Карэа.

Справа Баранкова ўжо прагучала ў сусветных медыях — пра яе паведамілі The Guardian, BBC, Sky News, The Washington Post, CNN, Miami Herald, інфармацыйныя агенцтвы AFP і Ansa.

Эквадорскі друк звяртае ўвагу на падвойныя стандарты эквадорскіх уладаў у справе надання палітычнага прытулку.

«Выпадак з Баранковым парадаксальным чынам вырашаецца ў той самы момант, калі ўрад Рафаэля Карэа дае дыпламатычны прытулак заснавальніку Wilileaks Джуліяну Асанжу, прыняўшы аргументы пра магчымую пагрозу смяротнага пакарання ў ЗША», піша газета Hoy.

Калумніст газеты El Comercio Марцін Паярэс ў сваім каментары пад загалоўкам «Раўнанне крывадушнасьці» саркастычна выказвае думкі прэзідэнта Рафаэля Карэа:

«Скажы, на каго ты нападаеш, і я скажу, ці я дам табе прытулак. Тваё жыццё ў небяспецы? Спачатку скажы чый ты вораг — маіх сяброў, ці маіх ворагаў?.. Калі ты дакучаеш маім сябрам, мы можам пазбавіць цябе нашай абароны і вярнуць цябе ў тваю краіну, дзе ты можаш быць пакараны смерцю. А калі ты, як Джуліян Асанж, робіш непрыемнасці маім ворагам, дык мы возьмем цябе пад нашу абарону. Ці хвалюе нас тваё жыцьцё? Ха!»

Баранкоў, 30-гадовы блогер і былы вайсковец, прыехаў у Кіта ў кастрычніку 2009 года пасьля таго, як «выказаў нязгоду з палітыкай прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі», як ён зазначыў у просьбе аб атрыманні палітычнага прытулку.
Статус палітуцекача ён атрымаў 27 чэрвеня 2010 года. У тым самым беларускія ўлады ўжо звярталіся да Эквадора аб ягонай экстрадыцыі. Тады просьба была адхілена, бо Мінск не даў усёй неабходнай інфармацыі.

Сёлета 7 чэрвеня Баранкоў зноў быў затрыманы, калі Беларусь паўторна звярнулася да Эквадора з просьбай экстрадыцыі.

Паводле адваката, новыя абароты справа прыняла пасьля візыту ў Эквадор Аляксандра Лукашэнкі 27-28 чэрвеня.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам4

Намесніца рэдактара «Мінск-Навін» расказала, як змянілася яе жыццё пасля шлюбу з мусульманінам з Сірыі15

У Кіеве пад расійскім ударам загінулі трое ратавальнікаў

«Гісторыя не выклікае даверу». Польшча перадала Літве справу аб міжнароднай абароне беларускі, якая часта ездзіла ў камандзіроўкі7

«Я ведаю, што на гэтай вайне я здохну. Але хачу стварыць нармальны штуршок руху»: выйшла другая частка фільма «Волат. Жыццё на нулі»9

У Казахстане патлумачылі загадкавыя агні ноччу над краінай

Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць