Праект Angst прадстаўляе свой першы трэк «Няма каханьня», запісаны пры ўдзеле Алеся Ката-Зайцава. Выканаўца асэнсоўвае стасункі маладой пары ў той момант, калі стомленасьць адно адным ужо назьбіралася.
Песьня «Няма каханьня» была напісаная на пачатку 2014-га году на біт Kurguz prod. (сэмпл — з трэку малазійскай сьпявачкі Yuna «Lullabies»). Рэпер Angst прызнаецца, што кампазыцыя выйшла такім сабе «франкенштэйнам» ці «першым бліном»: пачатковы куплет задумваўся як гасьцявы для іншага трэка, біт пад яго адшукаўся пазьней і тады ж быў напісаны другі куплет з прыпевам. Запіс песьні рабіўся на адной студыі, зьвядзеньне і майстарынг — на другой. У фінальную вэрсію ўвайшла чацьвёртая вэрсія прыпева, выкананая лідарам гурта BosaeSonca Алесем Катом-Зайцавым. Па выніку ж – выйшоў густоўны і шыкоўны рэп.
Аўтар кажа, што ў сваім творы ён бярэцца асэнсаваць стасункі маладой пары ў той момант, калі стомленасьць адно адным ужо назьбіралася, але час расстаўленьня кропак над «і» ў сувязі з гэтым яшчэ не прыйшоў ды чакаецца ў бліжэйшай будучыні.
Пакуль жа – маскі напускнога спакою і сьнегавы ком зь няўклюдных словаў і дзеяньняў, што толькі падліваюць алею ў агонь.
Angst – прадстаўляе новае пакаленьне беларускай рэп-музыкі. Праект утвораны ў Менску ў 2014 годзе Віталём «Ангстам». Упершыню заявіў пра сябе у трыб’юце «Re:Песьняры» ў сумеснай з SP Kava песьні«Думалі». Таксама адзначыўся гасьцявым куплетам у яго рэлізе «яМы» (2015). Трэк «Няма каханьня» – яго поўнапраўны дэбют. Выканаўца мае матэрыялу на альбом, які рыхтуе сёлета да выданьня.
-
У лидера группы a-ha Мортена Харкета диагностировали болезнь Паркинсона
-
Анна Бонд критикует, депутатка Мирончик-Иванова поет про «крошку»: в Минске с аншлагом прошел концерт «Руки вверх»
-
Чтобы снять пропагандистский клип, придворный композитор Олейник вытащил буквально из-под капельницы 86-летнюю бабушку
Комментарии