Общество99

Трогательная история о том, как Дружок с улицы Татарской в Гродно обрел нового хозяина

Дзякуючы актыўным дзеянням гарадзенскiх журналістаў і валанцёраў, пакінуты сабака з вуліцы Татарскай у Гродна хутка знайшоў сабе новых гаспадароў.

Ён каля месяца не хацеў пакідаць руін старога дому, з якога выехалі яго гаспадары. З сабой у кватэру ў шматпавярховіку браць жывёлу яны не захацелі.

Валанцёр Наталля распавядае, што як толькі прыехала на старое месца, каб пабачыцца з сабакам, убачыла новага гаспадара:

- У пятніцу мы збіраліся Дружка перавезці на часовую ператрымку. Калі мы прыехалі, ён ужо стаяў з новым ашыйнікам і новым гаспадаром. Натуральна, мы пачалі задаваць пытанні маладому чалавеку: хто ён і куды забірае сабаку?

Вадзім, так завуць новага гаспадара, патлумачыў, што яны з жонкай прачыталі ў інтэрнэце пра кінутага сабаку і, доўга не думаючы, прыехалі за ім.

Валанцёры проста так Дружка не адпусцілі і паехалі да новага гаспадара паглядзець умовы.

- Мы адвезлі яго, агледзелі тэрыторыю і без кроплі сумнення аддалі сабаку маладой сям'і.

Вадзім з жонкай, дзіцём, сабакам і трусам жыве ў прыватным сектары. Нягледзячы на тое, што ў іх ёсць ужо хатнія жывёлы, яны вырашылі ўзяць яшчэ аднаго гадаванца.

- Мая жонка вельмі любіць жывёл. Ды і я быў не супраць узяць новага сябра, бо сабака гінуў на вуліцы і трэба было яму дапамагчы. Натуральна, Дружок не хацеў нікуды з'язджаць. Я зразумеў, што з ім трэба гаварыць. Пасля доўгай размовы мы знайшлі кампраміс, апранулі ашыйнік і загрузілі яго ў машыну.

Старую будку таксама перавезлі, цяпер яна стаіць у двары, але сабака жыве пакуль дома. Дружок і да гэтага часу дрыжыць.

Вадзім расказвае, што калі даў яму магчымасць пабегаць па тэрыторыі, сабака адразу ж накіраваўся да брамкі і спрабаваў пералезці. Але з-за недахопу сіл вярнуўся да будкі, абнюхаў яе і падышоў да новага гаспадара.

- Усё ж хай будка першы час пабудзе. Гэта пах таго жыцця, таго болю, і ён прыцягвае яго. Напэўна, дзякуючы гэтаму ён і не пакінуў нас. Я яму даў месца выбару і ён вызначыўся, дзе будзе жыць. Гэтым месцам сталі сенцы. Я яго ўцяпліў, цяпер Дружок праводзіць там больш часу.

Поўнага даверу да новага гаспадара сабака яшчэ не мае. Адгалоскі мінулага жыцця не даюць пра сябе забыць. Гэтак, ноччу Дружок некалькі разоў занепакоена прачынаўся. Вадзім расказвае, што зіму сабака правядзе ў доме, а ўжо з пацяпленнем на вуліцы з'явіцца новая будка. Магчыма, сабака зноў стане ахоўнікам, як гэта было ў яго лепшыя часы.

Пасля шэрагу публікацый стала вядома, што Гроднажылбуд гатовы быў вылучыць сабаку месца на будоўлі, а таксама берагчы і карміць яго. Усё гэта дзякуючы актыўным дзеянням гарадзенскіх журналістаў i валанцёраў.

Комментарии9

Сейчас читают

Появился план предложения Путина прекратить войну в Украине30

Появился план предложения Путина прекратить войну в Украине

Все новости →
Все новости

Около 300 тысяч жителей Гомельской области согнали на субботник11

Трамп приветствовал Путина на Аляске бомбардировщиками, которые бомбили Иран2

Одним перед соседями стыдно, другие радуются арбузу размером с персик. Белорусы показывают урожай6

Виктор Бабарико находится в отряде, работает в пекарне5

Зазулинская: Средств на принятие 1300 политзаключенных может не хватить44

Можно ли купить что-то перекусить, имея в кармане только рубль1

Беспилотник на солнечных батареях с размахом крыла, как у Боинга-747, пролетел без посадки 74 часа2

Зеленский встретится с Трампом в понедельник4

Бывший советник президента США: Трамп на переговорах не проиграл, но Путин явно победил2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Появился план предложения Путина прекратить войну в Украине30

Появился план предложения Путина прекратить войну в Украине

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць