Музыка

Александр Денисов и «Палац» записали рождественскую композицию «Каляды»

Вакаліст панк-фармацыі Dzieciuki Алесь Дзянісаў падрыхтаваў разам з фольк-гуртом «Палац» прыгожую калядную кампазіцыю на верш Анатоля Брусевіча.

Нараджэнне песні «Каляды» Алесь Дзянісаў называе цудам. «Я спачатку пагадзіўся паўдзельнічаць у навагоднім праекце, а потым разгубіўся, бо тэма трошкі не мая. Вырашыў звярнуцца па дапамогу да гарадзенскіх паэтаў. Ня ведаю чаму, патэлефанаваў Анатолю Брусевічу і ён мне прапанаваў два вершы пра Каляды, якія і сталі песняю. Я нічога не кампаванаў: адзін верш стаў куплетнай часткаю, другі – прыпеўнай. І неяк натуральна яны адзін да аднаго паклаліся».

З напісаннем музыкі, з яе формай і з папярэдняй аранжыроўкай Алесю дапамог Дзмітрый «Вінс» Шчэрба, які калісьці граў у гурце «КальЯн». Ён таксама ўзяў удзел у запісе песні ў якасці сола-гітарыста.

Гурт «Палац» дапрацаваў кампазіцыю з свайго боку, расклаў яе на галасы ды інструменты. Алег Хаменка кажа, што яму адразу ж спадабаўся самы першыдэма-накід, зроблены на акустычнай гітары – узрушыў глыбокі вершы ды простыя і ў той жа час правільныя ў ягоным разуменні гармоніі.

«Мы нічога не дадавалі, проста сыгралі твор, як лягло, на рэпетыцыі. Шкада, што як след не атрымалася зрэпетавацца, бо Алесь у Горадні, а мы ў Менску, асноўныя моманты прагаварылі па тэлефоне і сустрэліся ўжо толькі на запісе. Месцамі недакладна заспяваў тэкст, але ж выйшла вельмі прыгожа, я лічу. Вельмі хочам надалей зрабіць студыйную фанаграму гэтага твора», – кажа лідар «Палацу».

Песня «Каляды» была запісаная для праекту «Новае пакаленне на Новы год».Відэаверсію гэтага праекту можна ўбачыць у ноч з 31 снежня 2015 на 1 студзеня 2016 году на тэлеканале «Белсат».

Комментарии

«Беларусь цябе любіць». Репортаж с прощания с Никитой Мелкозеровым8

«Беларусь цябе любіць». Репортаж с прощания с Никитой Мелкозеровым

Все новости →
Все новости

В Литве задержали белоруса с фальшивым водительским удостоверением3

В Минске достраивают современный детский сад с бассейном

Помилованы 20 политзаключенных14

Минобороны показало, как «Орешник» заступал на боевое дежурство7

Закрывается известная бургерная на Октябрьской в Минске4

В Беларуси добыли рекордный объем нефти

Милевский: Самое сложное — жить как Роналду. Мне ведь надо выпить пива, выпить вина

Новое открытие ученых подкрепляет гипотезу, что основы жизни на Земле могли быть занесены из космоса8

Сила тиктока. Женщина пожаловалась на медленный интернет от «Белтелекома» — там неожиданно отреагировали10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь цябе любіць». Репортаж с прощания с Никитой Мелкозеровым8

«Беларусь цябе любіць». Репортаж с прощания с Никитой Мелкозеровым

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць