Общество77

По-белорусски издана книга-интервью Папы Франциска

Кніга-інтэрв’ю папы Францішка «Імя Бога — Міласэрнасць» (Il nome di Dio è Misericordia) з’явілася па-беларуску.

Ініцыятарам выдання выступілі: Віцебская дыяцэзія — менавіта ёй Ватыканскае выдавецтва і італьянскае выдавецтва «Piemme» перадалі правы на беларускі пераклад, — Грэка-каталіцкая парафія святамучаніка Язафата ў Полацку і Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Дарэчы, пераклаў кнігу супрацоўнік апошняй, Аляксандр Панчанка. Яна выйшла ў выдавецтве «Медысонт» накладам 950 асобнікаў. Падтрамаў выданне кнігі-інтэрв’ю Папскі фонд «Дапамога Касцёлу ў патрэбе». 

«У размове з ватыканістам Андрэа Тарніелі папа Францішак, праз успаміны з маладосці і кранальныя эпізоды са свайго пастырскага досведу, тлумачыць прычыны абвяшчэння Надзвычайнага Святога Году Міласэрнасці. У кожнай старонцы кнігі адчуваецца прагненне дасягнуць усіх тых, якія шукаюць сэнс жыцця, шлях супакою і прымірэння, ацалення духоўных і фізічных ранаў. Не ўпускаючы з увагі этычныя і багаслоўскія пытанні, Францішак падкрэслівае, што Касцёл не можа зачыняць дзверы ні перад кім», - гаворыцца ў анатацыі да кнігі і дадаецца, што яна «прызначана для шырокага кола чытачоў».

Набыць кнігу можна будзе ўжо праз тыдзень. Упершыню яна з’явіцца ў кіёсках на ўрачыстасцях у гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе, якія пройдуць 19-20 жніўня.

Там адбудзецца і яе прэзентацыя, якую правядзе кс. д-р Мікалай Ціхановіч, які быў кансультантам яе беларускага перакладу.

***

Сусветная прэм’ера кнігі-інтэрв’ю «Імя Бога — Міласэрнасць» прайшла ў Рыме 12 студзеня 2016 г. Гэта, практычна, размова, якую правёў з Папам італьянскі журналіст-ватыканіст Андрэа Тарніелі, задаючы Францішку 40 пытанняў.

Комментарии7

Светлана Тихановская созвонилась с Джоном Коулом7

Светлана Тихановская созвонилась с Джоном Коулом

Все новости →
Все новости

Иван Кравцов объяснил, в чем главное отличие его позиции от позиции Офиса Тихановской56

Лидер «Альтернативы для Германии» выступил в защиту Путина и назвал Польшу угрозой для ФРГ20

Министр иностранных дел Литвы назвал условие, при котором Вильнюс может открыть границу с Беларусью11

По состоянию на утро среды 14‑летнего Максима Зеньковича не нашли1

Диетолог Ирина Яблонская рассказала, как мучительно добиралась с Канарских островов до Беларуси18

Как выглядит памятник на могиле Романа Бондаренко 16

В Минске из внедорожника выпала детская люлька

Хотите выглядеть модно? Добавьте к образу красный трикотаж2

Тихановская: Роман Бондаренко погиб от рук тех, кто боялся и продолжает бояться правды1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Светлана Тихановская созвонилась с Джоном Коулом7

Светлана Тихановская созвонилась с Джоном Коулом

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць