Афиша11

Летучий университет набирает слушателей на образовательные курсы нового сезона

10 октября — дедлайн подачи заявок на участие в курсах, семинарах и школах нового учебного года.

Літаральна 2 тыдні засталося да дэдлайну падачы заявак на ўдзел у курсах, семінарах і школах новай праграмы Лятучага ўніверсітэта. Разбіраемся з тым, што цікавага прапануе ўніверсітэцкая супольнасць у сезоне 2016—2017 н.г.

Як навучыцца адрозніваць філасофскія ідэі, культурныя канцэпцыі і кірункі, якія фармуюць цябе як асобу, як індывідуальнасць, ад спрошчаных і вульгарызаваных ідэй, якія робяць з цябе «прадукт маскульту», праграмуюць твае паводзіны, стандартызуюць веды?.. Як знайсці тыя каардынаты, сэнсавыя арыенціры, якія ў кантэксце дынамічнай і зменлівай сацыяльнасці дазволяць чалавеку навучыцца наноў «збіраць сябе»?..

Ва ўмовах актуальных палітычных, сацыяльных і культурных выклікаў пошук адказаў на гэтыя пытанні становіцца надзвычай важным. Адукацыя ў дзяржаўных універсітэтах, якая імкнецца да стандартызацыі і ўніфікаванасці, не здольная хутка рэагаваць на тыя змены, што адбываюцца ў грамадстве. У адрозненне ад яе, нефармальная адукацыя, больш мабільная і разнастайная, дазваляе знаходзіць адэкватныя спосабы і метады працы са складанымі праблемамі.

Лятучы ўніверсітэт ад пачатку пазыцыянаваў сябе як прастора і супольнасць, дзе культывуюць жывое мысленне, няспынна рэфлексуюць уласнае развіццё і шукаюць новыя, адпаведныя сучаснасці адукацыйныя формы.

Таму кожная праграма Лятучага, з аднаго боку, працягвае добрыя традыцыі, але, разам з тым, і спрабуе пазначыць новыя акцэнты, зыходзячы з актуальнай сітуацыі і патрэбаў часу, выклікаў знешніх і ўнутраных.

Гэты навучальны год будзе акцэнтаваны на працы з Індывідуальнасцю, Самавызначэннем і пабудовай Ідэнтычнасці - як асабістай, так і супольнай, з пошукамі і выбудовай Свайго Часу.

Прапануем паглядзець на назвы некаторых агульнаўніверсітэцкіх курсаў і семінараў:

Індывідуальнасць і мысленне. Уводзіны ў філасофію. (Уладзімір Мацкевіч),

Уводзіны ў посткаланіяльную тэорыю (Ігар Бабкоў),

Сацыяльная тэорыя і сучаснасць (Галіна Русецкая)

Сучасныя медыя і прынцыпы іх аналіза (Аляксандр  Сарна),

Катэгорыі і прынцыпы гістарычнага мыслення (Лілія Іллюшына),

Тэорыі і практыкі дэмакратыі (Вячаслаў Бабровіч),

Майстэрня Свамовы: Мысьліць па-беларуску (Міхаіл Баярын, Ігар Кулікоў)

Індывідуальнасць немагчыма будаваць без падмуркаў — тых культурных традыцыяў, якія фармуюць нашу ідэнтычнасць як беларускую і еўрапейскую. У новым сезоне Лятучы зноў запрашае ў Школу Бібліі Ірыны Дубянецкай і школу Міхала АнемпадыставаD5. «Дэзань!».

Двухузроўневая адукацыя ў Лятучым ўніверсітэце дазваляе слухачам удзельнічаць не толькі ў агульнаадукацыйных курсах і семінарах, але і далучыцца да Школаў магістраў гульні - Школа гісторыі ідэй, Метадалагічная школа, Школа ВКЛ, Школа сацыяльна-філасофскай аналітыкі. Гэта невялікія групы, якія працуюць ў шчыльнай камунікацыі з беларускімі мыслярамі і інтэлектуаламі. Адбор на школы больш сур’езны і патрабуе абавязковага сумоўя з кіраўнікамі.

Больш разгорнутую інфармацыю пра курсы, школы і семінары можна знайсці у «Праграме на год» на сайце Лятучага універсітэта. Тэрміны падачы заявак - да 10 кастрычніка 2016 г. (форма заяўкі па спасылцы курса/школы).

І напрыканцы — адказы на найбольш частыя пытанні:

  • Усе заняткі ў Лятучым бясплатныя
  • Курсы пачнуцца ўжо напрыканцы кастрычніка
  • Заняткі першага і другога ўзроўню будуць праходзіць па вечарох і пераважна ў працоўныя дні
  • Па дадатковых пытаннях можаце звяртацца па адрасе flyuniby@gmail.com

Калі Вы не чакаеце «правільных адказаў», а гатовыя да супольнага пошуку, засваення сродкаў, метадаў і мовы для працы з Індывідуальнасцю, пошуку яе месца ў Мысленні, у сучасным свеце, Вас чакаюць у Лятучым універсітэце!

Комментарии1

Сейчас читают

Сыновья «литовского шпиона» отправили Лукашенко письмо. Тем временем всплыли новые детали его дела6

Сыновья «литовского шпиона» отправили Лукашенко письмо. Тем временем всплыли новые детали его дела

Все новости →
Все новости

«Убили мою сестру, а через несколько месяцев случилась трагедия со школьницей». Белорус — о маньяке, которого ловили 25 лет3

В Барановичах раскрыли убийство 26‑летней давности. Тогда убили 16‑летнюю девушку5

Компания Анны Селук Лукашенко продала караоке-шоу каналу СТВ за миллион евро19

Девушка хотела вылечить акне, но попала в реанимацию с 90% ожога всего тела. Она чудом выжила5

Впервые в истории Англиканскую церковь возглавила женщина7

На выступлении в Сочи Путин пошутил про дроны в Европе: «Я больше не буду»6

«Поняла, что такое быть взрослой». Программистка переехала в Лос-Анджелес с EPAM и ушла в Disney9

«Это как горячая вода в субботу». Министр попробовал объяснить, что с качеством мобильного интернета10

Случайный свидетель застал маньяка-лифтёра около жертвы. И попросил его побыть рядом с убитой девушкой, пока не приедет милиция7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сыновья «литовского шпиона» отправили Лукашенко письмо. Тем временем всплыли новые детали его дела6

Сыновья «литовского шпиона» отправили Лукашенко письмо. Тем временем всплыли новые детали его дела

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць