Клуб GWINT (Zwierzyniecka 10). 19:00. Бясплатныя візы тым, хто едзе з Беларусі. Але варта паспяшацца: іх усяго 300 штук.
Двухгадзінны сольны канцэрт забароненага ў Беларусі гурту «Дзецюкі» з новай праграмай «Лютыя» адбудзецца ў Беластоку.
Праграма ад гродзенскага фолк-панкавага гурту ўключае як старыя ревалюцыйна-пратэстныя песні «Лясныя браты», «Хлопцы-балахоўцы», так і свежы матэрыял «Дзецюкоў», які рыхтуецца для новага альбома.

Прагучаць бессмяротныя балады «Забытая магіла», «Трыццаць сёмы» і інш.
Клубная атмасфера, як заўсёды, падорыць шквал энергетыкі і эмоцый.
Як звычайна, для жадаючых трапіць на канцэрт, арганізатары абяцаюць зрабіць бясплатныя візы, але ж гэтым разам іх будзе не больш за 300 штук.
Квіткі ўжо прадаюцца па ўсёй краіне на kvitki.by, у касах горада, у салонах сувязі «Евросеть», «Связной», а таксама ў Мінску на офісе без камісіі па вул.Інтэрнацыянальная, 11А-32.
Цана квіткоў да 31 снежня — 19 руб.
Пасля — па 22 руб.
Інфармацыя па візах на канцэрт на сайце muztur.by
Інфармацыйная лінія: +375 25 526 84 14
Комментарии