Мнения88

Василь Гринь. Большое маленькое счастье белоруса

У засценку Скрыплёў. Ілюстрацыйнае фота.

Чалавек з Гарадэчна:

— А дзе ж хазяін?

Гарадскія беларускамоўныя турысты:

— Недзе тут ён быў, але мы не ведаем, дзе дакладна.

— Ага… — выходзя на панадворак і: — Васііііііль!

— Га!

— Дзе ты ё!? Хадзі, маю дзела капітальнае!

— Што за дзела?

— Ты на нечым рыпаеш? На чым?.. У Гарадэчні чалавек із Вільні прыехаўшы, ён свойскі, нашу дзяўчыну ўзяў… Усе людзі не маладыя… панімаеш… Алі вот… мы ў клубі старым сабраўшыся… І спамінаем, як некалі васэллі гралі… Ты нам хаця на чым сыграеш?

— На цымбалы магу… Тока я яшчэ так — ні дужа, але кракавяка, польку якую.

— А «Сто лят»?

— Дык а што там — і «сто лят».

— Во! Мы на лаву іх падымаць будзем, а ты сто лят… Надта просім! Ну?

— Тока ў мяне госці, мне трэба лазню закурыць.

— Ты куры, а пазней… Не я… швагровая прыедзе па цябе.

— Добра… Тока не надоўга і назад каб завязлі!

— Так як сказаў!

…Ведаеце, было маленькае шчасце. Мяне запрасілі пайграць на цымбалы, я граў, і пад музыку падымалі на лаву маладых, танцавалі на лаве, усе радаваліся… Горка маладым, поўная торба гасцінцаў і 20 рублёў у кішэні майго галіфэ… Не адпускалі. Размовы — хто адкуль, радасць, што нечаканыя людзі ведаюць адзін аднога праз бацькоў, родзічаў, адкуль баба, адкуль дзед, хто з якіх вёсак ці хутароў… Цудоўная вераснёвая ноч..

P.S. — Дзядзя Васіль! А навучыця міня іграць на такім свістку, — прасіў хлопчык Іванка, які паступіў у першы клас школы нумар шэсць горада Маладэчна, якую я скончыў у 1990, і малы стараўся гаварыць па-мясцоваму, бо большасць размаўляе дагэтуль у маіх краях па-беларуску са сваім смакам… І як прыляпіўся да мяне — харошы хлопчык…

— Гэта дудка, братка!

— Ну на дудку! Навучыце!

Жыве Беларусь!

Комментарии8

Сейчас читают

Тихановский: Приехал бы и пожал Трампу руку16

Тихановский: Приехал бы и пожал Трампу руку

Все новости →
Все новости

62-летнюю заместительницу директора минской гимназии отправили в колонию за политику12

Соединенные Штаты могут сократить численность своих войск в Европе на 30%3

Шелег: Белорусские лекарства ничем не отличаются от старых препаратов крупных фармацевтических компаний3

Настоятель монастыря Шаолинь попал под следствие по подозрению в растратах и аморальном образе жизни4

В Речицком районе от удара током погибли двое мужчин

Цены на шоколад удивляют13

Наумчик о независимости Беларуси: Путин не способен мобилизовать белоруса из самой маленькой деревни на войну — у национальных автономий России нет и этого30

Музыканты удаляют свою музыку со Spotify, потому что он спонсирует компанию, которая производит тысячи дронов для Украины26

«Это своего рода партнерство». Трамп заключил сделку, по которой страны Европы обязаны платить тариф 15%8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тихановский: Приехал бы и пожал Трампу руку16

Тихановский: Приехал бы и пожал Трампу руку

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць