Афиша11

Неделя польского короткометражного документального кино пройдет в Минске 3—7 октября

Тыдзень польскага кароткага дакументальнага кіно пройдзе з 3 па 7 кастрычніка ў Мінску.

Stowarzyszenie Młodych Twórców — «Ku Teatrowi» і медыяпраект «pARTisan» запрашаюць на мерапрыемствы праекта «Польскі дакументальны фільм на Беларусі — глыбіня рэзкасці»:

3 кастрычніка

17.00 — прэзентацыя альманаха «pARTtisan № 33» і падручніка «Дапаможнік кінадакументаліста» прафесаркі Гражыны Кэндзеляўскай;

18.00 — ілюстраваная лекцыя «Польскае кароткаметражнае дакументальнае кіно: гісторыя, і найноўшыя фільмы на сусветных фестывалях і на шляху да Оскара» (частка І).

4 кастрычніка

17.00 — ілюстраваная лекцыя «Польскае кароткаметражнае дакументальнае кіно: гісторыя, і найноўшыя фільмы на сусветных фестывалях і на шляху да Оскара» (частка ІІ).

5 — 7 кастрычніка

10 — 19.00 — закрытая Майстроўня кароткаметражных дакументальных фільмаў «15 хвілін: Беларусь!».

7 кастрычніка

19.00 — паказ фільма «Час трох чарапахаў» (Czas trzech żólwi), сустрэча з героямі і рэжысёркай.

Падрабязную Праграму мерапрыемстваў глядзіце тут.

«Глыбіня рэзкасці (głębia ostrości, depth of field) — гэта адна з падставовых рэчаў на занятках для студэнтаў кінашкол, — цытуюць арганізатары знанага польскага аператара і рэжысёра Яцка Пэтрыцкага. — Мы хочам з дапамогай кінасродкаў данесці не толькі гісторыю, але і нашы пачуцці ад гэтай гісторыі. Калі мы наводзім рэзкасць нешта становіцца гарачым… Або перастае быць важным, а потым зноў пачынае мець значэнне. Такім чынам аказваецца, што мы кіруем гэтым апавяданнем з дапамогай глыбіні рэзкасці.»

Даведацца пра гісторыю польскай дакументалістыкі ўсе цікаўныя змогуць на ілюстраваных лекцыях «Польскае кароткаметражнае дакументальнае кіно: гісторыя, і найноўшыя фільмы на сусветных фестывалях і на шляху да Оскара». А стваральнікі альманаха «pARTtisan № 33», цалкам прысвечанага з’яве дакументальнага польскага кіно, прэзентуюць у ім выбітных асобаў, знакавыя стужкі, а таксама шэраг прафесійных тэм, звязаных непасрэдна з працэсам стварэння фільма.

Атрымаць практычныя веды і асновы кінематаграфічнага майтэрства ў выкладчыкаў PWSFTviT (Вышэйшая Дзяржаўная Школа Кіно, Тэлевізіі і Тэатра імя Леона Шылера ў Лодзі) прафесіяналы(-кі) і аматары(-кі) змогуць падчас прэзентацыі падручніка «Дапаможнік кінадакументаліста» і III Майстроўні кароткаметражных дакументальных фільмаў «15 хвілін: Беларусь!». За тры дні 12 аўтараў(-ак) распрацуюць свае кінапраекты і адшукаюць магчымасці іх вытворчасці. Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Усё неабходнае для ўдзелу ў Майстроўні шукайце тут. Удзел бясплатны.

Усе падзеі Тыдня польскага кароткага дакументальнага кіно пройдуць у Прэс-клубе (г. Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601).

Уваход вольны.

За падрабязнасцямі і актуальнымі навінамі запрашаем у суполку падзеі ў Facebook.

Комментарии1

Сейчас читают

Белорус, который воевал за Украину, рассказал, чем его очаровала любовница Инна Кардаш, агентка КГБ27

Белорус, который воевал за Украину, рассказал, чем его очаровала любовница Инна Кардаш, агентка КГБ

Все новости →
Все новости

«Чем больше тьмы, тем больше нужны фонарики». Владимир Пугач — о надежде, Максиме Знаке и первом автобусе до Минска1

Сегодня ночью температура воздуха опускалась до минус 31°С — рекорд этой зимы1

Предлагают бесплатно пожить на острове у берегов Уэльса — тем, кто готов считать тупиков и других животных

Умер экс-заместитель министра культуры, дипломат Василий Черник

Минэнерго: Люди должны с пониманием относиться к снижению температуры в квартирах8

12‑летний мальчик в реанимации после катания на тюбинге3

По сегодняшнему дню определяли, когда придет весна2

Ночью над Беларусью видели Снежную Луну

Bad Bunny выиграл «Грэмми» за лучший альбом года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белорус, который воевал за Украину, рассказал, чем его очаровала любовница Инна Кардаш, агентка КГБ27

Белорус, который воевал за Украину, рассказал, чем его очаровала любовница Инна Кардаш, агентка КГБ

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць