Литература22

Веселая книга Ольги Гапеевой «Дзве Авечкі» ищет маленьких читателей

Выдавецтва «Галіяфы» падзялілася радаснай навіной: запускаецца краўдфандынгавая кампанія па выданні доўгачаканай кніжкі Вольгі Гапеевай «Дзве Авечкі».

Знайсці якасную дзіцячую літаратуру на роднай мове з сучаснымі героямі і адпаведнымі ілюстрацыямі — вялікая праблема. Выданне кніжкі для дзяцей Вольгі Гапеевай «Дзве Авечкі» з ілюстрацыямі Марты Герашчанка дапаможа цудоўным гісторыям знайсці сваіх чытачак і чытачоў.

Кніга складаецца з трох вершаваных гісторый, кожная з якіх — гэта цікавыя прыгоды дзвюх сябровак-авечак. У канцы кніжкі ёсць прыемны сюрпрыз для тых, хто толькі пачынае вывучаць беларускую мову — ілюстрацыйны слоўнік, які дапаможа дзеткам і бацькам арыентавацца ў некаторых словах.

У выданні жывуць прыгожыя каляровыя ілюстрацыі і надзвычай захапляльныя гісторыі. «Дзве авечкі» ўжо падрыхтаваліся да вандроўкі і хацелі бы зазірнуць і да вас у госці.

Для тых, хто хоча падтрымаць выданне кніжкі, аўтары праекта зрабілі штмат выгодных прапаноў. У залежнасці ад сумы лота можна будзе не толькі атрымаць асобнік, але і сустрэцца за кавай з аўтаркай і мастачкай, і нават узяць у іх майстар-клас па стварэнні кніжкі! Абраць прыдатны лот і падтрымаць праект можна на сайце Ulej.by.

Папярэдняя кніга Вольгі Гапеевай для дзяцей «Сумны суп» стала кнігай года 2015, таксама перамагла ў конкурсе Экслібрыс імя Янкі Маўра ў 2014 г. За тры гады распрадаўся ўвесь тыраж кнігі (1000 асобнікаў), на сённяшні дзень засталіся лічаныя экзэмпляры. Кніга таксама была заўважаная на расійскім кніжным рынку і выдавецтва «Вектар» з Санкт-Пецярбургу выпусціла яе на рускай мове («Грустный суп»). Цяпер кніга перакладаецца на ўкраінскую і неўзабаве з’явіцца на ўкраінскім кніжным рынку.

Попыт з боку чытачоў, безумоўна, прысутнічае: дзеці і дарослыя, якія знаёмыя з кнігай «Сумны суп» чакаюць новых гісторый ад Вольгі Гапеевай з малюнкамі ад Марты Герашчанка.

Комментарии2

Сейчас читают

Российский продавец успешного успеха попытался открыть филиал в Минске. Реакция белорусов была показательной7

Российский продавец успешного успеха попытался открыть филиал в Минске. Реакция белорусов была показательной

Все новости →
Все новости

В Минске 16‑летняя девушка на самокате попала под колеса троллейбуса2

В Житковичах молодожены сыграли свадьбу дома3

Бабарико заявил, что не будет участвовать в выборах в Координационный совет9

Латушко не верит, что Мельникова сотрудничала с белорусскими спецслужбами6

ОНТ запускает интеллектуальное шоу — это калька мирового хита6

В Борисовском районе в реке нашли тело 6‑летнего ребенка

Из музея в Италии украли картины Ренуара, Сезанна и Матисса1

Трамп заявил, что хочет владеть иранской нефтью и не против захвата острова Харк2

Трамп написал, что с нетерпением ждёт Лукашенко в США22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Российский продавец успешного успеха попытался открыть филиал в Минске. Реакция белорусов была показательной7

Российский продавец успешного успеха попытался открыть филиал в Минске. Реакция белорусов была показательной

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць