Літаратура22

Вясёлая кніга Вольгі Гапеевай «Дзве Авечкі» шукае маленькіх чытачоў

Выдавецтва «Галіяфы» падзялілася радаснай навіной: запускаецца краўдфандынгавая кампанія па выданні доўгачаканай кніжкі Вольгі Гапеевай «Дзве Авечкі».

Знайсці якасную дзіцячую літаратуру на роднай мове з сучаснымі героямі і адпаведнымі ілюстрацыямі — вялікая праблема. Выданне кніжкі для дзяцей Вольгі Гапеевай «Дзве Авечкі» з ілюстрацыямі Марты Герашчанка дапаможа цудоўным гісторыям знайсці сваіх чытачак і чытачоў.

Кніга складаецца з трох вершаваных гісторый, кожная з якіх — гэта цікавыя прыгоды дзвюх сябровак-авечак. У канцы кніжкі ёсць прыемны сюрпрыз для тых, хто толькі пачынае вывучаць беларускую мову — ілюстрацыйны слоўнік, які дапаможа дзеткам і бацькам арыентавацца ў некаторых словах.

У выданні жывуць прыгожыя каляровыя ілюстрацыі і надзвычай захапляльныя гісторыі. «Дзве авечкі» ўжо падрыхтаваліся да вандроўкі і хацелі бы зазірнуць і да вас у госці.

Для тых, хто хоча падтрымаць выданне кніжкі, аўтары праекта зрабілі штмат выгодных прапаноў. У залежнасці ад сумы лота можна будзе не толькі атрымаць асобнік, але і сустрэцца за кавай з аўтаркай і мастачкай, і нават узяць у іх майстар-клас па стварэнні кніжкі! Абраць прыдатны лот і падтрымаць праект можна на сайце Ulej.by.

Папярэдняя кніга Вольгі Гапеевай для дзяцей «Сумны суп» стала кнігай года 2015, таксама перамагла ў конкурсе Экслібрыс імя Янкі Маўра ў 2014 г. За тры гады распрадаўся ўвесь тыраж кнігі (1000 асобнікаў), на сённяшні дзень засталіся лічаныя экзэмпляры. Кніга таксама была заўважаная на расійскім кніжным рынку і выдавецтва «Вектар» з Санкт-Пецярбургу выпусціла яе на рускай мове («Грустный суп»). Цяпер кніга перакладаецца на ўкраінскую і неўзабаве з’явіцца на ўкраінскім кніжным рынку.

Попыт з боку чытачоў, безумоўна, прысутнічае: дзеці і дарослыя, якія знаёмыя з кнігай «Сумны суп» чакаюць новых гісторый ад Вольгі Гапеевай з малюнкамі ад Марты Герашчанка.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў16

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА4

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі8

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце1

Навукоўцы вызначылі адну дэталь, якая істотна павышае ўвагу да вашага профілю ў дадатку для знаёмстваў

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці26

УСУ ўпершыню знішчылі расійскі верталёт оптавалаконным дронам1

Украінскія дарадцы былі ў шоку, калі ў Персідскім заліве на адну цэль выпускалі восем ракет Patriot — агульным коштам $25 мільёнаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў16

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць