25 снежня Раство святкавалі каталікі і пратэстанты, частка праваслаўных цэркваў. А 7 студзеня святкуюць праваслаўныя Беларускай, Рускай і Украінскай праваслаўных цэркваў.
На Раство ўспамінаецца, што мы вартага зрабілі за мінулы год, што добрага сказалі і куды прыйшлі. Памолімся ж у гэтае Раство за ўсё, што сэрцу дарагое: за блізкіх, за мір, за свабоду. Сустрэнемся з роднымі. І проста пацешымся гэтаму свету, гэтаму дню і сваім надзеям.
Памятаеце тую старую беларускую калядку:
Учора звячора
Засвяціла зора.
Зора засвяціла —
Свет узвесяліла.
Вясёлых свят добрым людзям!
Комментарии