Литература22

Свадьба текста и читателя: Кульбак выходит по-немецки

У аглядзе «Габрэйскае жыццё пад сярпом і молатам», прысвечаным новаму перакладу «Зельманцаў» на нямецкую мову, нямецкае радыё «Культура» стылізуе Мойшу Кульбака як песняра мадэрнасці, удзельніка еўрапейскай літаратуры 1920-х. Побач з уласна тэкстам рэцэнзіі даступная таксама гутарка журналіста з ейным аўтарам, крытыкам Карстэнам Гукам (Hueck).

Нямецкі пункт гледжання, як і кожны іншы, дазваляе адзначыць адно і абмінае іншае. У гутарцы (якая моцна адрозніваецца ад тэксту) толькі аднойчы ўпамінаецца Беларусь, а ў цэнтры ўвагі аказваецца лёс мовы ідыш у эпоху мадэрну.

Ідыш зазнаў росквіт у 1920-я гады, у тым ліку з прычыны афіцыйнага прызнання ў савецкай дзяржаве, дзе ўзніклі адпаведныя магчымасці: выдавецтвы, газеты, тэатры. На літаратурнай сцэне ідыш у гэтым дзесяцігоддзі Кульбак быў заўважнай постаццю. Як кажа Карстэн Гук у размове, Кульбак асэнсавана ставіў за мэту зрабіць з ідыш мову сучаснай літаратуры. У ягонай прозе можна знайсці ўплывы Байрана, Гётэ, Гайнэ, але таксама Бабеля ды іншых сучаснікаў.

Пры гэтым Кульбак быў выдатным выступоўцам. Ён часта ўдзельнічаў у публічных чытаннях, ахвотна рабіў свайго кшталту «spoken poetry». Гэта вынікала з ягонага разумення літаратуры як «вяселля паміж тэкстам аўтара і пачуццем чытача».

Сюжэт рамана тычыцца вялікай грамадскай трансфармацыі. Супольнасць габрэяў — нашчадкі рэбэ Зельмы, рамеснікі з пралетарскімі рысамі, якія жывуць «дзесь у Беларусі, бацькаўшчыне Мойшы Кульбака», — знаходзяцца на парозе мадэрнізацыі. Яна будзіць розныя пачуцці: нехта цэніць электрычнасць і «механіку сваёй швейнай машыны», іншыя — прыроду і музыку. Напружанне паміж розным стаўленнем да «новай часіны» стварае змястоўны асяродак рамана.

Кульбак паказвае жыццёвы свет, асуджаны на немінучы заняпад, у якім суіснуюць магчымасці і трывога з прычыны глыбінных змяненняў. Сам пісьменнік быў прыхільнікам мадэрнасці і рэвалюцыі, ён разумеў гісторыю як рух, якога няможна ўнікнуць.

Тым не менш, у кнізе Кульбак дэманструе прыхільнасць да свайго народа, які, як здаецца, наўрад ці перажыве гэтую мадэрнізацыю. Скептыцызм што да шанцаў габрэйскай культуры «знайсціся» ў новай (савецкай) мадэрнасці з болем адлюстраваны ў фінале рамана. Як трохі павярхоўна заўважае Гук, Кульбак паказвае ўсіх сваіх герояў «сардэчна», «з цеплынёй».

Пазней меланхалічная сімпатыя, з якой Кульбак малюе гэтую будучыню, стала пунктам абвінавачвання супраць яго з боку бальшавіцкай улады. Сталінская культурная палітыка выкарыстала адсутнасць у рамане сацыялістычнага героя як нагоду для адпаведнай «крытыкі» аўтара.

У беларускай крытыцы «Зельманцаў» пераважна чытаюць як менскі раман (напрыклад). Нямецкі ж рэцэнзент цалкам выключае лакальны кантэкст творчасці Кульбака — Менск у размове не згадваецца зусім, толькі аднойчы і мімаходзь — Беларусь; у тэксце неяк недарэчна і неабавязкова мільгае беларуская Акадэмія навук. Росквіт ідыш 20-х, які ў беларускай літаратуры адносяць у тым ліку да асаблівасцяў БССР як нацыянальнай дзяржавы (якая мела чатыры дзяржаўныя мовы), Гук тлумачыць спасылкай на агульную савецкую палітыку 20-х.

Побач з выдаткамі такая оптыка мае і перавагі. Яна дазваляе прачытаць раман Кульбака як гісторыю савецкай сучаснасці — вялікага і дынамічнага мадэрнізацыйнага праекта, складовай часткі міжваеннай «цывілізацыйнай кан’юнктуры». Тое, што традыцыйны беларускі погляд часта выпускае з-пад увагі.

Добры прыклад дае апошняя менская канферэнцыя па рэпрэсіях, на якой слова «мадэрнасць», здаецца, не прагучала ніводнага разу. Замест гэтага з пільнай руплівасцю аналізуецца савецкасць, саветызацыя. Па-нямецку ж «саветызацыя, мадэрнізацыя, электрыфікацыя» ўтвараюць неспадзяваны, але лагічны сэнсавы рад.

Пры гэтым асноўную семантычную нагрузку нясе менавіта мадэрнізацыя, мадэрнасць. Кульбак у такім выпадку становіцца часткай традыцыі айцоў новай літаратуры на ідыш (Шалам-Алейхэм і іншыя). Кульбак скіраваў іхную спадчыну далей у актуальную сістэму каардынат, адкрыў новым уплывам. Пісьменнік пазычаў з культурнага даробку нямецкіх «залатых 20-х»: у пачатку дзесяцігоддзя ён жыў у Берліне, дзе асвойтаўся ў дынамічных даляглядах тамтэйшых плыняў і рухаў (Гук называе экспрэсіянізм).

Цікава, што прачытаны такім чынам Кульбак лёгка вяртаецца ў кантэкст Беларускай рэспублікі Саветаў і размяшчаецца побач з аўтарамі, якія з роспачным бяссіллем пазіралі на «вялікі пералом» — напрыклад, Купала і Зарэцкі.

Варта заўважыць, што выхад «Зельманцаў» па-нямецку з’яўляецца часткай «адкрыцця» Кульбака. Крыху раней, у 2017-м, выйшаў ягоны раман «Панядзелак», а неўзабаве мае з’явіцца «Дзісненскі чайльд-гаральд» — твор, у якім Кульбак падсумоўваў досвед свайго берлінскага побыту. Нямецкі кніжны рынак адкрывае для сябе выдатнага літаратара амаль сінхронна з беларускім.

Раман пераклалі і пракаментавалі Нікі Грака і Эстэр Аляксандрэр-Імрэ, кніга выйшла ў выдавецтве «Іншая бібліятэка» («Die andere Bibliothek», Берлін) і ўтрымлівае 397 старонак. Каштуе 42 еўра.

Комментарии2

Сейчас читают

Арестован известный невролог Руслан Бадамшин. Он был на домашней химии4

Арестован известный невролог Руслан Бадамшин. Он был на домашней химии

Все новости →
Все новости

В Минске прошел «Женский забег»5

«Скрываешь свой ужас, потому что это скелет с кожей». Светлана Тихановская призналась, узнала ли она Сергея через пять лет4

Интересные новые увлечения выбрала себе Светлана Тихановская12

Впервые в Беларуси создали большую металлическую пролетную конструкцию3

Николай I запретил использовать названия Литва и Беларусь? Это советский миф40

«Просто им не понравилась ее картина». Стали известны подробности задержания художницы Людмилы Щемелевой2

В Минске продается микроквартира площадью 18 квадратных метров. Стартовая цена — 19 500 долларов

Гревцов купил «Экономическую газету»

Предпринимателя из Минска отправили в колонию по четырем политическим статьям

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арестован известный невролог Руслан Бадамшин. Он был на домашней химии4

Арестован известный невролог Руслан Бадамшин. Он был на домашней химии

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць