Афиша22

Встреча с лучшими молодыми писателями — 19 мая

У межах літаратурнага фестывалю «Горад і Кнігі» пройдзе сустрэча з лаўрэатамі прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. У сустрэчы бяруць удзел Віталь Рыжкоў, Ганна Янкута, Зараслава Камінская, Ганна Комар.

Хто гэтыя літаратары, каму штогод уручаюць галоўны прыз прэміі? За якія кнігі прозы, паэзіі і перакладаў іх адзначаюць? Прыйдзіце і пачуйце галасы новай беларускай літаратуры!

Віталь Рыжкоў — першы лаўрэат прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «паэзія». Яго адзначылі за кнігу вершаў «Дзверы, замкнёныя на ключы» (Логвінаў, 2010).

Віталь — круты слэмер. Ён бярэ ўдзел у «бітвах» паэтаў, у якіх слухачы абіраюць найлепшага.

Рыжкоў мае ўласны музычны рэп-праект — Angst. Ён супрацоўнічаў як аўтар тэкстаў і перакладчык з гуртамі Mauzer, «Глюкі», Zatoczka, Nizkiz, з Ганнай Хітрык, Віталём Варанко.

Ганна Комар — атрымала галоўны прыз прэміі «Дэбют» за 2017 год за пераклад зборніка вершаў Чарлза Букоўскі «Святло, і паветра, і месца, і час» (разам з Юляй Цімафеевай і Наталляй Бінкевіч).

Ганна піша і ўласныя вершы. Яе дэбютны зборнік называецца «Страх вышыні». За гэтую кнігу яна атрымала прэмію імя Марзіі Закір'янавай у намінацыі «Найлепшы жаночы аўтар 2017 года». Сёлета яе кніга ў перакладзе на англійскую выйдзе ў Лондане.

Зараслава Камінская — атрымала прэмію «Дэбют» за 2017 год за кнігу прозы «Русалкі клічуць».

Зараслава працуе ў буйной кампаніі ў аддзеле PR. Каб атрымаць дыплом рэкламшчыцы, яна скончыла журфак БДУ. А каб удасканаліць літаратурнае майстэрства, адвучылася ў Школе маладога пісьменніка.

Ганна Янкута адзначана «Дэбютам» за 2012 год за пераклад кнігі «Калядны харал» Чарлза Дыкенса.

Ганна — адна з рэдактарак сайта перакладной літаратуры prajdzisvet.org. Яна пераставарае творы з ангельскай, польскай, афрыкаанс, нідэрландскай. Дзякуючы яе працы мы маем па-беларуску «Замак Отранта» Хораса Ўолпала, вершы і апавяданні Эдгара По, кнігі Артура Конан Дойла, Чэслава Мілаша, Баляслава Лесьмяна і шмат каго яшчэ.

 

Сустрэча пройдзе ў суботу 19 мая, 16.30, у дворыку Галоўнага корпуса БНТУ (пр-т Незалежнасці, 65), Экспертная пляцоўка фестывалю, уваход вольны.

Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам «Вяртанне» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Андрусь Горват, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Міхал Бараноўскі, Адэля Дубавец, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская, Аляксей Палачанскі, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач і іншыя.

Комментарии2

Сейчас читают

Трагедия на Гомельщине: два 18‑летних парня погибли в ДТП, автомобиль разорвало на части2

Трагедия на Гомельщине: два 18‑летних парня погибли в ДТП, автомобиль разорвало на части

Все новости →
Все новости

Какой район Беларуси самый бедный? Народ спорит9

От бывшего политзаключенного Игоря Карнея требуют погасить задолженность за пребывание на Валадарке3

В Минске купили квартиру за полмиллиона долларов

МИД о пропавшей в Мьянме Вере Кравцовой: Документы о смерти подделаны3

На Комаровке рухнули цены на хурму и ананасы: что выгодно закупать1

Новый «Франкенштейн» культового Гильермо дель Торо — пожалуй, самый красивый фильм года3

Сборная Беларуси больше суток добиралась из Минска до Копенгагена5

Под Островцом убрали памятник повстанцам 1863 года, установленный жителями района24

Турецкий лауреат премии Чечко был в восторге от Беларуси и режима. А потом попал на Окрестина20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедия на Гомельщине: два 18‑летних парня погибли в ДТП, автомобиль разорвало на части2

Трагедия на Гомельщине: два 18‑летних парня погибли в ДТП, автомобиль разорвало на части

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць