Мнения1919

«За что ж нам такое наказание, этот школьный беллит…»

Пишет учительница из Смолевичей Анна Северинец.

Хадзіла ўчора на замену беларускай літаратуры ў малодшы клас. Чарговы раз падзівілася з праграмы і яе складальнікаў. І вось здаецца ж, нешта чалавечае ў іх ёсць, стараюцца ад усяго сэрца — падбіраюць тэксты, і тэксты з літаратурнага пункту гледжання неблагія, і, здавалася б, дзіцячыя, і нібыта ў модных жанрах фантастыкі… Але ж мама мая дарагая! Які гэта ўсё нафталін! Нават мне дае ў нос пахам старых, заляжалых маскарадных касцюмаў. Не хачу канкрэтызаваць нават, бо аўтары — прыўкрасныя людзі, але божа ж ты мой, да якой ступені далёка яны ад сучасных падлеткаў…

І тут не ва ўзросце справа — а ў ментальнасці. Гэты павучальны тон, гэтая псеўдадзіцячая лексіка, гэтая тэхнічная бездапаможнасць (прагрэс жа далёка крочыў апошнім часам, госпадзе, дзе ў вашых герояў нармальныя гаджэты, яны ж яшчэ тэлефануюць з апаратаў з кружком!), гэтыя надуманыя праблемы, абсалютна няісныя для сучасных дзяцей, гэтая крыўдная адмова ад смелага сюжэта і адвязных метафар, госпадзе… Ніякага драйву, ніякага палёту.

А побач — байкі Коласа і Звонака дваццатых гадоў. Колас — пра сабаку Рудзьку, які дачакаўся, покуль каня звяжуць, і тады толькі стаў на яго гаўкаць. І Звонака — пра гарбуз, які надзьмуваўся-надзьмуваўся на градзе і нарэшце лопнуў. Таксама проста, таксама павучальна, таксама без гаджэтаў, але колькі драйву, колькі подыху часу, колькі сапраўднай творчай злосці!

І ладна я. Можа, у мяне да Коласа і Звонака і іхнага часу свой піетэт. Але ж дзеці!

Над нафталінавымі тэкстамі іх немагчыма ўтрымаць, хаця б ты скакаў перад імі лезгінку. Яны пачынаюць круціцца за партамі, пазяхаць, класці галаву на рукі, таўчы суседа нагой, выбіваць з-пад вучня на пярэдняй парце крэсла, і нават голас не ўзнімаецца на іх заклікаць да дысцыпліны, бо і сам ледзь стрымліваешся, каб не пазяхнуць.

Божа мой, за што ж нам такое пакаранне, гэты школьны белліт…

Комментарии19

Сейчас читают

«Арабский шейх засунул доллары в карман». Блогер Vadimati Ермашук теперь работает охранником люксовых бутиков3

«Арабский шейх засунул доллары в карман». Блогер Vadimati Ермашук теперь работает охранником люксовых бутиков

Все новости →
Все новости

Чавкают, сербают и облизывают пальцы: кто из белорусов поднялся на мукбанге9

Трамп хочет остановить войну в Украине с помощью Китая4

На Netflix вышел второй сезон польского сериала о шляхте «1670». Эта сатира вам понравится8

Келлог прогнозирует для Украины балтийский сценарий12

Латвия собирается полностью прекратить автобусное сообщение с Беларусью21

Могилевскую ратушу сделали красно-зеленой 11

Два российских истребителя провокационно пролетели над польской нефтяной платформой6

В Бресте возмущаются, что центр города в часы пик был парализован крестным ходом9

Под Москвой нашли мертвым гендиректора компании из структуры «Росатома»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабский шейх засунул доллары в карман». Блогер Vadimati Ермашук теперь работает охранником люксовых бутиков3

«Арабский шейх засунул доллары в карман». Блогер Vadimati Ермашук теперь работает охранником люксовых бутиков

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць