Меркаванні1919

«За што ж нам такое пакаранне, гэты школьны белліт…»

Піша настаўніца са Смалявіч Ганна Севярынец.

Хадзіла ўчора на замену беларускай літаратуры ў малодшы клас. Чарговы раз падзівілася з праграмы і яе складальнікаў. І вось здаецца ж, нешта чалавечае ў іх ёсць, стараюцца ад усяго сэрца — падбіраюць тэксты, і тэксты з літаратурнага пункту гледжання неблагія, і, здавалася б, дзіцячыя, і нібыта ў модных жанрах фантастыкі… Але ж мама мая дарагая! Які гэта ўсё нафталін! Нават мне дае ў нос пахам старых, заляжалых маскарадных касцюмаў. Не хачу канкрэтызаваць нават, бо аўтары — прыўкрасныя людзі, але божа ж ты мой, да якой ступені далёка яны ад сучасных падлеткаў…

І тут не ва ўзросце справа — а ў ментальнасці. Гэты павучальны тон, гэтая псеўдадзіцячая лексіка, гэтая тэхнічная бездапаможнасць (прагрэс жа далёка крочыў апошнім часам, госпадзе, дзе ў вашых герояў нармальныя гаджэты, яны ж яшчэ тэлефануюць з апаратаў з кружком!), гэтыя надуманыя праблемы, абсалютна няісныя для сучасных дзяцей, гэтая крыўдная адмова ад смелага сюжэта і адвязных метафар, госпадзе… Ніякага драйву, ніякага палёту.

А побач — байкі Коласа і Звонака дваццатых гадоў. Колас — пра сабаку Рудзьку, які дачакаўся, покуль каня звяжуць, і тады толькі стаў на яго гаўкаць. І Звонака — пра гарбуз, які надзьмуваўся-надзьмуваўся на градзе і нарэшце лопнуў. Таксама проста, таксама павучальна, таксама без гаджэтаў, але колькі драйву, колькі подыху часу, колькі сапраўднай творчай злосці!

І ладна я. Можа, у мяне да Коласа і Звонака і іхнага часу свой піетэт. Але ж дзеці! Над нафталінавымі тэкстамі іх немагчыма ўтрымаць, хаця б ты скакаў перад імі лезгінку. Яны пачынаюць круціцца за партамі, пазяхаць, класці галаву на рукі, таўчы суседа нагой, выбіваць з-пад вучня на пярэдняй парце крэсла, і нават голас не ўзнімаецца на іх заклікаць да дысцыпліны, бо і сам ледзь стрымліваешся, каб не пазяхнуць.

Божа мой, за што ж нам такое пакаранне, гэты школьны белліт…

Каментары19

Цяпер чытаюць

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ7

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук выклікаў чалавеку на вуліцы хуткую, але потым сам стаў фігурантам крымінальнай справы

Загадка сініх сабак у Чарнобылі разгаданая. Гэта не радыяцыя, жывёлінаў адмыслова фарбуюць

Дзевяці жыхарам Ваўкавыска прызначылі калонію і буйныя штрафы паводле справы дваровых чатаў9

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі83

Канапацкая заклікала пакараць Ярмошыну за фальсіфікацыю выбараў 2020 года24

У Гомельскай вобласці ціха закрылі бальніцу, назваўшы гэта рэарганізацыяй3

«Уначы сусед з нажом выбівае дзверы ў ванны пакой — звычайная сварка з жонкай». Айцішнік з EPAM пажыў у Азіі4

У Беларусі возьмуцца за банкаўскія камісіі. Абяцаюць, што некаторыя з іх знікнуць

Яго банан прадалі за $6,2 мільёна. Цяпер мастак выставіў на аўкцыён залаты ўнітаз7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ7

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць