Обо всём55

В Минске девушки перевоплотились в Фриду Кало — в чем феномен популярности этой художницы?

У 111-ты дзень нараджэння мастачкі Фрыды Кало ў Мінску зладзілі вечарыну ў яе гонар. Акрамя кіно, фотаздымкаў, ежы — элементаў так ці інакш звязаных з яе жыццём і атмасферай Мексікі, адной з забаў вечарыны быў конкурс: хто найлепш пераўвасобіцца ў Фрыду.

Мы наведалі беларускі злёт «Фрыд», каб распытаць прысутных, чым мексіканская жанчына так скарыла іх сэрца. А заадно вырашылі згадаць самыя цікавыя, пікантныя і натхняючыя факты з біяграфіі «альтэр-эга» Сальвадора Далі.

Фрыда. Фота: sukcesjestkobieta.pl.

Топ-5 фактаў пра моц і непаўторнасць Фрыды Кало

Моц фізічная

Ва ўзросце шасці год Фрыда перанесла поліяміэліт (віруснае інфекцыйнае захворванне, якое паражае нервовую сістэму і выклікае поўны параліч). Хвароба зрабіла яе правую нагу больш тонкай за левую, і прывяла да кульгавасці. Нягледзячы на гэта, дзяўчына актыўна займалася спортам: боксам, футболам і ўвогуле была вельмі актыўным падлеткам-хуліганкай.

Праўда, фізічны «праклён» не адступаў. У 18-ць Фрыда трапляе ў аўтакатастрофу, праз якую яна пацярпела, відаць, больш за ўсіх астатніх пасажыраў аўтобуса, які 17 верасня 1925 года сутыкнуўся з трамваем. Пераломы ключыцы, рэбраў, таза, нагі, вывіхнутае плячо; матка і жывот, праткнутыя металічнымі парэнчамі — пасла гэтага страшнага выпадку Фрыдзе прыйшлося кінуць навучанне, год праваляцца ў ложку і марыць пра лепшае, калі за лепшае можна лічыць наступствы ў выглядзе шматлікіх аперацый, месяцаў лячэння і немагчымасці мець дзяцей.

Адзіным плюсам гэтай трагедыі стала тое, што менавіта пасля траўмы, у ляжачым стане Фрыда пачала маляваць.

Моц пратэстная

З самага дзяцінства яна вельмі адрознівалася ад сваіх сясцёр і многіх іншых дзяўчат: аддавала перавагу стылю унісэкс у адзенні, любіла мужчынскія касцюмы і сябравала з хлопцамі. У 15 год паступіла ў адну з найлепшых школ Мексікі з мэтай вывучаць медыцыну: яна стала адной з 35 дзяўчат, якім прыходзілася заваёўваць аўтарытэт сярод больш за тысячу хлопцаў. У яе гэта атрымалася хутка: Фрыда заўсёды праяўляла сябе як лідарку, якая не проста ішла наперадзе, яна эпаціравала. Чаго толькі вартыя яе знакамітыя бровы?

А вось адна з цытат Фрыды:

«Раней я лічыла сябе самым дзіўным чалавекам, але потым падумала: у свеце так шмат людзей, павінна ж быць дзесьці дакладна такая ж шалёная і сапсаваная, як я. Я ўявіла сабе яе і падумала, што яна недзе там таксама думае пра мяне. Што ж, спадзяюся, што, калі ты дзесьці там чытаеш гэта, ведай — так, гэта праўда, я тут і я такая ж дзіўная, як і ты».

Моц эмацыйная

Праз сваю яркасць Фрыда ніколі не скардзілася на недахоп увагі. І калі ў яе жыцці з’яўляўся партнёр — каханне захоплівала яе цалкам. Асабліва доўгай атрымалася лінія адносін з мастаком Дыегам Рыверай. Яны сварыліся, здраджвалі адзін аднаму, развяліся і ўзялі шлюб наноў. І ва ўсіх канфліктах першы крок да прымірэння рабіла Фрыда. Праўда, аднойчы гэта скончылася: Фрыда перастала быць паслухмянай матуляй-прыслугай, калі вырашыла нарадзіць дзіця, прытым што Дыега гэтага не хацеў. Здароўе, на жаль, не дазволіла, але гэты пратэст стаў першым вяртаннем да самастойнасці. Адкрылася яе першая буйная нью-ёркская выстава (1938 год), яна зноў пачала насіць джынсы (да гэтага, пад уплывам мужа яна рэзка перайшла на сукенкі) і …заводзіла раманы на баку.

Моц сэксуальная

Фрыда па прыродзе сваёй была бісэксуалкай і не хавала гэтага. Акрамя Дыега, у яе жыцці былі розныя па працягласці раманы з некалькімі жанчынамі, яшчэ адным мастаком і нават з рэвалюцыйным дзеячам Львом Троцкім, які ненадоўга знайшоў дома ў Фрыды і Дыега палітычнае сховішча (мастачка, як і яе муж, была камуністкай).

Моц выказванняў

Карціны Фрыды сёння прадаюцца за мільёны даляраў. Пры яе жыцці, хоць і знаходзіліся прыхільнікі яе творчасці, усё ж для большасці грамадства яе мастацтва было празмерна «гінекалагічным» і «натуралістычным». Чаго толькі вартая яе знакамітая карціна «Маё нараджэнне», якая была створаная амаль адразу пасля выкідыша. Яна дэманструе цялеснасць такой, якая яна ёсць, без прыхарошванняў. Дзякуючы ёй, у мастацтве, нарэшце, пачалі адкрыта рэпрэзентавацца тэма родаў.

«Маё нараджэнне», 1932 год.

… Яна памерла ва ўзросце 47 год ад запалення лёгкіх. Незадоўга да гэтага Фрыдзе ампутавалі правую галёнку, але яна да апошняга свайго дня працягвала працаваць на ўсю моц. На адкрыццё першай персанальнай выставы на радзіме скамандавала прынесці яе на ложку.

«Спадзяюся, што адыход будзе ўдалым, і я больш не вярнуся» — гэты запіс стаў апошнім у яе дзённіку. І сыход сапраўды стаў удалым: па біяграфіі Фрыды знялі некалькі фільмаў, яна натхніла многіх дызайнераў на стварэнне новых калекцый, пад яе брэндам пачалі выпускаць касметыку, абутак, ніжнюю бялізну, сувеніры і нават тэкілу — так любімы ёй пры жыцці напой.

А ў Мінску вось прайшла вечарына ў яе гонар. Чым жа так падабаецца Фрыда беларусам?

 Наталля любіць Фрыду за неардынарнасць
Эльвіра любіць Фрыду за тое, што ніколі не здавалася.
Адрыяна любіць Фрыду за нетрывіяльнасць.
Марына любіць Фрыду за сілу духа, Наталля за пераадоленне цяжкасцяў, Таццяна лічыць, што проста «была класная цётка».
Леся любіць Фрыду за незвычайнасць, а Вераніка за яскравасць.
Аксана любіць Фрыду за монабрыво.
Зоя любіць Фрыду за прагу да жыцця.
Ліза любіць Фрыду за смеласць.
Ріко паважае Фрыду як жанчыну.
Ліза любіць Фрыду за дэвіз «Колер найперш за ўсё».

Комментарии5

«Почему я должен доказывать, что не тунеядец?» Предпринимателя из Гомеля ошибочно записали в незанятые — он узнал только после огромных счетов за коммуналку16

«Почему я должен доказывать, что не тунеядец?» Предпринимателя из Гомеля ошибочно записали в незанятые — он узнал только после огромных счетов за коммуналку

Все новости →
Все новости

«Не День Воли, а неделя». Северинец рассказал о подготовке празднования 25 марта12

В Витебске сдается в аренду здание, в котором учился Марк Шагал

Белоруску с россиянином выслали из Черногории за секс в авто на глазах у прохожих15

При бомбардировках Ирана американцы не трогают маленький остров — главную нефтяную артерию. Почему?2

Этот балкон вы видели с Площади Победы. Сейчас там продают квартиру

Минздрав прокомментировал трагедию в Дзержинской больнице, где умерли роженица и младенец7

В одном из регионов Беларуси вспышка опасного вируса — как защититься3

Джон Коул приедет в Минск на следующей неделе55

Командующий элитного иранского спецназа работал на Израиль? Говорят, он ушел со встречи у Хаменеи за полчаса до удара9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Почему я должен доказывать, что не тунеядец?» Предпринимателя из Гомеля ошибочно записали в незанятые — он узнал только после огромных счетов за коммуналку16

«Почему я должен доказывать, что не тунеядец?» Предпринимателя из Гомеля ошибочно записали в незанятые — он узнал только после огромных счетов за коммуналку

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць