Общество3232

«Новы час»: В строительстве «Поедем, поедим» присутствует российский след

Издание «Новы Час» опубликовало материал о том, что непосредственную причастность к строительству комплекса «Поедем, поедим» имеет компания из России, а также о возможном лоббировании на высшем государственном уровне собственников этого объекта.

Расійскі след

Кампанія СТАА «БелРэстІнвест» была, меркавана, адмыслова створана для рэалізацыі праекту пабудовы забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол» у ахоўнай зоне нацыянальнага мемарыялу «Курапаты». Нагадаем, 50% кампаніі належыць СТАА «КварталМЗС», 33,3% — амерыканскай кампаніі з абмежаванай адказнасцю Lenthon Realty LLC і астатнія 16,7% — закрытай акцыянернай кампаніі з абмежаванай адказнасцю Bealcy Investments Ltd., зарэгістраванай на Кіпры. Але хто з’яўляецца бенефіцыярам асноўнага ўласніка кампаніі «БелРэстІнвест» — СТАА «КварталМЗС»?

Можна выказаць здагадку, што кампанія «БелРэстІнвест» — своеасаблівы таран, з дапамогаю якога ўдалося скончыць пабудову і адкрыць сумнавядомы комплекс. Гэта зразумела праз логіку ўключэння ў склад яе ўласнікаў кампаній Lenthon Realty LLC і Bealcy Investments Ltd (падрабязна пра гэта далей).

Зноў «КварталМЗС-Буд»

Праз рэарганізацыю кампаніі СТАА «КварталМЗС» была створаная новая юрыдычная асоба — ТАА «КварталМЗС-Буд» — меркавана, адмыслова для будаўніцтва ў 2014 годзе жылога комплексу «Паркавы» ў зялёнай зоне мінскага мікрараёна Масюкоўшчына. Выданне «Новы Час» выказала здагадку, што гэтая кампанія мае непасрэднае дачыненне да «Групы кампаніяў «ІВ».

Статутны фонд складае ўсяго 10 (!) беларускіх рублёў. Уласнікамі «КварталМЗС-Буд» з’яўляюцца: Сініцкая Марына Алегаўна (50%) і ТАА «КорпКансалт-Інвест» (50%).

Кіраўніком кампаніі, як было сказана вышэй, з 5 чэрвеня 2014 года з’яўляецца Логвін Вольга Віталеўна. У сваю чаргу, кампанія ТАА «КорпКансалт-Інвест», паводле выпісаў з АДР, належыць Ізраілевічу Аркадзю Львовічу (50%) і Вяліцкаму Аляксандру Владленавічу (50%).

Згодна з п.4 арт.54 Грама­дзянскага Кодэксу РБ, падчас вылучэння са складу юрыдычнай асобы адной ці некалькіх юрыдычных асобаў кожнай з іх паводле падзяляльнага балансу пераходзяць правы і абавязкі рэарганізаванай юрыдычнай асобы. Атрымліваецца, што Аркадзь Ізраілевіч праз афіляваныя з ім кампаніі мае сувязь з забудоўнікамі забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол».

Кіпр? Расія? Беларусь?

Ва ўсіх выпісах з АДР гэтая кампанія фігуруе як Закрытая акцыянерная кампанія з абмежаванай адказнасцю «Билси Инвестментс Лимитед» з кіпрскім рэгістрацыйным нумарам 227109. Згодна з дадзенымі гандлёвага рэестру Кіпра, яна зарэгістраваная 9 красавіка 2008 года. Па інфармацыі Міністэрства юстыцыі Беларусі, на тэрыторыі нашай краіны былі зарэгістраваныя дзве кампаніі з назвай «Билси»: ТАА «Білсі-Рыэлт» і СТАА «Білсі». Першая кампанія зарэгістраваная Мінскім гарвыканкамам 25 чэрвеня 2013 года і створаная ў выніку рэарганізацыі праз вылучэнне з Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Белтрансфер». Юрыдычны адрас ТАА «Білсі-Рыэлт» — Мінск, завулак Казлова, 7/г, пакой 303 (будынак комплексу адміністратыўных пабудоваў кампаніі «ІВ»). Асноўны від дзейнасці «Білсі-Рыэлт» — здача ў арэнду ўласнай нерухомай маёмасці. Паводле выпісу з АДР, яе ўласнікамі з 4 жніўня 2014 года з’яўляюцца грамадзянка РБ Бекбулатава Кацярына Леанідаўна (1%) і кіпрская «Bealcy Investments Ltd.» (99%). Таксама з 25 чэрвеня 2013 года па 4 жніўня 2014 года ўласнікамі кампаніі былі грамадзяне РБ: Азаранка Вячаслаў Міхайлавіч і Азаранка Ларыса Іванаўна.

15 красавіка 2015 года «Білсі-Рыэлт» спыніла сваю дзейнасць у сувязі з рэарганізацыяй у форме далучэння да кампаніі СТАА «Білсі».

Характэрна, што электронную пошту для кантактаў з гэтым жа даменным імем ([email protected]) пазначыла і кампанія ТДА «Белтрансфер», з якой была вылучаная «Білсі-Рыэлт». Гэтая «мацярынская» кампанія займаецца дыстрыбуцыяй фармацэўтычнай і парфумава-касметычнай прадукцыі. У шматлікіх гандлёвых базах дадзеных пададзены кантактны адрас кампаніі — Мінск, завул. Казлова, 7/г-102, — зноў будынак кампаніі «ІВ». У гэтым жа будынку, у якім месцілася і кампанія «Білсі-Рыэлт», у пакоі 404а знаходзілася і прадстаўніцтва фармацэўтычнай карпарацыі «SagMel» у Беларусі, потым прададзенай кампаніі Bayer HealthCare і ліквідаванай уласнікам 1 жніўня 2017 года.

Гэтая, мажліва, даччыная структура кампаніі «Белтрансфер» займаецца рэалізацыяй фармацэўтычных і медычных тавараў і прэпаратаў. З улікам гэтай інфармацыі, зразумела, што ўсе пералічаныя вышэй кампаніі звязаныя паміж сабой і афіляваныя, меркавана, з колішнімі ўласнікамі амерыканскай фармацэўтычнай карпарацыі «SagMel» Ляонам Сагальчыкам і Антонам Меліхавым.

Бізнес па-сяброўску

Генеральным дырэктарам ТДА «Белтрансфер» і адным з першых уласнікаў ТАА «Білсі-Рыэлт» з’яўляецца Азаранка Вячаслаў Міхайлавіч. Нарадзіўся ў 1964 годзе, меркавана ў Магілёве, мае грамадзянства Расіі. Займаўся лёгкай атлетыкай, у адкрытых крыніцах захоўваюцца дадзеныя пра спартовыя вынікі яго ўдзелу ў Елгаўскім марафоне ў 1988 го­дзе. Беларускае прадстаўніцтва кампаніі «SagMel», віцэ-прэзідэнтам якой ён быў, у сярэдзіне 2000-х гадоў дапамагала магілёўскай спартовай школе. Апроч гэтага прадстаўніцтва ў тыя часы выступала адным з арганізатараў штогадовых прабегаў у Магілёве на прызы чэмпіёну СССР па марафоне Віктара Мазгавога, пераможцаў якіх Азарэнка ўзнагароджваў асабіста.

Адметна, што Вячаслаў Азаранка апроч расійскага, цалкам мажліва, мае грамадзянства ЗША. Спецыялізаваныя пошукавыя і рыэлтарскія сервісы пазначаюць адно з яго месцаў жыхарства ва ўласным доме сям’і Ляона Сагальчыка ў прадмесці Чыкага па адрасе: 691 Wake Robin Ln, Highland Park, Lake County, Il 60035 (1, 2, 3).

Двухпавярховы мураваны дом, збудаваны ў 2008 годзе, мае пяць спальняў, два каміны, гараж і падземны басейн. Агульная плошча складае прыблізна 1,34 акры, рынкавы кошт дому каля 3 мільёнаў долараў. Наданне Ляонам Сагальчыкам прытулку Вячаславу Азаранку можа сведчыць пра тое, што яны маюць не толькі дзелавыя стасункі, але і шчыльныя сяброўскі сувязі. Шмат іх аб’ядноўвае і з Антонам Меліхавым — перадусім праз кампанію «SagMel, Inc.» і меркаваныя супольныя пазначаныя вышэй актывы ў Беларусі. Апроч гэтага з дапамогаю канцылярыі амерыканскага штату Ілінойс было вызначана, што ўсе трое з’яўляюцца ўласнікамі яшчэ адной зарэгістраванай кампаніі ў ЗША — Polaris Investment LLC.

Гэтыя асобы маюць актывы і ў Расійскай Федэрацыі. Вячаслаў Азаранка з’яўляецца кіраўніком і адзіным уласнікам інвестыцыйнай кампаніі ТАА «Арт-инвест групп», зарэгістраванай 11 верасня 2008 года ў Маскве. Асноўны від дзейнасці кампаніі — падрыхтоўка да продажу ўласнай нерухомай маёмасці, апроч гэтага яна займаецца аптовым гандлем насеннем і зернем. «Арт-инвест групп» актыўна працуе на рынку жылой нерухомасці Маскоўскай вобласці. З’яўляецца забудоўнікам жылых комплексаў у падмаскоўных гарадах Іванцееўка, Пушкіна. Адметна, што кантактны тэлефон кампаніі «Арт-инвест груп» раней належаў даччынай структуры карпарацыі «SagMel, Inc.» у РФ.

Паводле інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэестру юрыдычных асобаў РФ (АДРЮА), ТАА «АгроПромСервис» зарэгістраваная 5 лютага 2015 года з юрыдычным адрасам у г. Краснагорску Маскоўскай вобласці. Статутны капітал складае 10 тысяч расійскіх рублёў. Кампанія створаная праз рэарганізацыю з аднайменнага закрытага акцыянернага таварыства, адным з першых генеральных дырэктараў якога быў менавіта Вячаслаў Азаранка. Заснавальнікамі рэарганізаванай кампаніі сталі Закрытая акцыянерная кампанія з абмежаванай адказнасцю «Crowfoot Trading Limited» (90%), а таксама (увага!) — «Bealcy Investments Limited» (10%).

Абедзве кампаніі зарэгістраваныя на Кіпры з ідэнтычным юрыдычным адрасам: Agiou Pavlou Str, 15, Ledra House, Agios Andreas 1105, Nicosia, Cyprus. Ёсць і цікавая асаблівасць: «Crowfoot Trading Limited» разам з амерыканскай кампаніяй «Lenthon Realty LLC» у якасці нерэзідэнтаў вялі гаспадарчую дзейнасць у Беларусі. Абедзве былі зарэгістраваныя Міністэрствам па падатках і зборах РБ у адзін дзень — 1 снежня 2010 года. Амаль праз чатыры з паловай гады, у адзін у той жа дзень, 27 красавіка 2015 года, іх рэгістрацыя была скасаваная (1, 2, падрабязная інфармацыя пра «Lenthon Realty LLC» маецца ў нашым першым расследаванні).

У выніку аналізу адкрытых крыніц інфармацыі і з улікам мізэрнай колькасці носьбітаў прозвішча «Бекбулатаў» у Беларусі, вызначана, што Кацярына Бекбулатава, з вялікай доляй верагоднасці, з’яўляецца ці была жонкаю вядомага беларускага хакеіста Вадзіма Бекбулатава.

Бізнес праз спорт?

Скрыншот відэа телеканалу «СТВ»

Скрыншот відэа телеканалу «СТВ»

У адкрытым доступе няшмат інфармацыі пра асабістае жыццё Вадзіма Бекбулатава. Паводле яго асабістага сведчання, зробленага падчас аднаго з нешматлікіх інтэрв’ю, ён дапамагаў свайму сыну, які навучаўся ў ЗША. У акаўнце сацсеткі «ОК» Кацярыны Бекбулатавай ёсць звесткі, што іх меркаваны супольны сын Мікіта насамрэч навучаўся і скончыў у 2016 годзе прыватны рыма-каталіцкі ўніверсітэт Маркета (Marquette University) у Мілуокі, штат Вісконсін.

Вынятак з анкеты М. Бекбулатава

Вынятак з анкеты М. Бекбулатава

Мікіта Бекбулатаў / Linkedin

Мікіта Бекбулатаў / Linkedin

У згаданым акаўнце Linkedin ён пазначыў сваю пасаду ў кампаніі «АгроПромСервис» у якасці «менеджара па экспарту». У адкрытым доступе быў знойдзены сусветны каталог аптовых пастаўнікоў зерня «The Grain Book» за 2016 год. Цікава, што Мікіта Бекбулатаў разам з Вячаславам Азаранкам прадстаўляюць у ім не сваю расійскую кампанію, але пазначаную вышэй афшорную кіпрскую кампанію «Iliotropion Trade & Service Ltd», якую, паводле рэгістрацыйных дакументаў, ачольвае яго маці — Кацярына Бекбулатава.

Націсніце, каб павялічыць

Такім чынам, Мікіта Бекбулатаў, як і яго маці, стаўся паўнавартасным партнёрам Вячаслава Азаранкі. Верагодна, для вырашэння праблемаў, якія паўстаюць падчас здзяйснення бізнесу ў Беларусі, ён разам са сваёй маці мае мажлівасць наўпрост звяртацца да Вадзіма Бекбулатава, які стала і рэгулярна на працягу досыць вялікага прамежку часу сустракаецца з першымі асобамі дзяржавы.

Комментарии32

В Суле отпраздновали Купалье. Гостей было столько, что на дорогах образовались заторы6

В Суле отпраздновали Купалье. Гостей было столько, что на дорогах образовались заторы

Все новости →
Все новости

Аятолла Хаменеи впервые за несколько недель появился на публике

Депутат Гайдукевич призвал нападать на оппозиционеров за границей: Этот поступок будет зачтен при возвращении15

Что известно о сети колл-центров, которая втюхивала белорусским пенсионерам биодобавки4

Жена тракториста поразила количеством сыров и колбас, которые подарили мужу на работе33

Дожди возвращаются. Но будет тепло

В Минске количество новорожденных сократилось на треть по сравнению с 2020 годом21

Россия засекретила почти всю статистику по демографии5

Поиск в Google снижает креативность — люди начинают думать одинаково

Итальянский мотоциклист сделал селфи с медвежонком. После этого его насмерть разорвал взрослый медведь6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

В Суле отпраздновали Купалье. Гостей было столько, что на дорогах образовались заторы6

В Суле отпраздновали Купалье. Гостей было столько, что на дорогах образовались заторы

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць