Мнения2525

Виктор Мартинович: Самое красивое когда-то занятие на природе заменено сегодня на что-то апокалиптическое

Віктар Марціновіч на budzma.by разважае пра сучасныя метады пакосу травы.

Колісь любы падпечны шляхцюк не толькі меў права, але і мусіў мець сваю зброю. Шабля была прыкметай таго, што ты, па-першае, мужык, а па-другое, арыстакрат. І нават калі ў касым хлявочку квокчуць тры кволыя курыцы, апошняга парсюка з’елі за Жыгімонтам, але на сценцы вісіць трафейны дзедаў ятаган, ты меўся лічыцца па сваім часе хіпстарам, не горшым за Тараса Бульбу. 

Сёння зброю ў Беларусі мець забаронена, хадзіць можна толькі з дубальтоўкай, і тое зачахлёнай, і тое толькі калі ты паляўнічы. А шляхецкі задор у мужыках застаўся. Паспалітае рушанне ў генах вядзе гапака ўпрысядачку.

І вось хочацца, бывае, з пахмяла выйсці ва двор і патыцкаць нябёсам у падбрушша чым-небудзь востранькім. Ці шмальнуць з іржавай пішчалі так, каб усе навакольныя сабакі пахаваліся. Менавіта гэтым, не інакш, тлумачу я феномен паўсюднай папулярнасці трындалётаў. 

Хто з Мінска не вылазіць, тым я скажу як ёсць. Цішы на вёсцы, на дачы, на хутары больш няма.

Тая самая ціша, па якую ты раней цягнуўся на прыроду, змянілася тужлівым «вжыыыы, вжыыы», якое нясецца з кожнага кута рэальнасці. Вытварае той гук якая-небудзь рахманая фігура з прыматанай да яе палкай, на канцы якой — маленькае пякельца, што здымае траву. Так, вось гэты ахутаны сівым дымам трыскотны матацыклет — проста каса. Адзіная работа трындалёта — прыбіраць травічку. Некалі самы маўклівы і прыгожы занятак на прыродзе — касьба — заменены сёння на нешта апакаліптычнае. 

Касьбяры Апакаліпсісу ніколі не спяць, на тое яны і вылезлі з інферна.

Калі першыя промні ранішняга сонца вымусяць вас разнасцежыць акенца сваёй спальні ў 7 гадзін раніцы, вы пачуеце… не, не спеў птушак, не перазвон званочкаў статка кароў, што цягнецца на выпас. А вось гэтае «вжыыыы, вжыыыы». Апошнім, што вы заспееце позна ўначы, калі сонца даўно ўжо села, а навокал стаіць страшная гогалеўская цемра, зноўку будзе: «вжыыыы, вжыыыыы». Касьбяру не патрэбнае святло, каб матляць сваім трындалётам. Ён наогул асоба нашмат складанейшая за тую функцыю, што выконвае яго агрэгат. Ён не косіць. Ён не прыбірае ўчастак. Бо большасць беларускіх участкаў праз іх крахюткасць можна за 15 хвілін упарадкаваць з дапамогай звычайнай дзедавай касы. Не, касьбяр Апакаліпсісу робіць нешта іншае. Ён гудзіць. 

У прынцыпе, любы нашчадак славутых ваяроў ВКЛ, гены якога памятаюць і Грунвальд, і бітву пад Оршай, адразу адчуе пафас, ад якога кілбасіць кіроўцаў трындалёта. Дастаткова ўзяцца за рукаяць манструознай штуковіны. Палка гучна раве, з пад яе разлятаюцца сцяблістая труха і мелкія каменьчыкі, і ты адчуваеш сабе ну як найменш Вітаўтам Вялікім. Які разам з Бэтмэнам і Люкам Скайуокерам ідзе даваць пакурыць Салаўю Разбойніку з Усходу. Дзіва што яны гудуць з раніцы да вечара! Бо тут жа ў чым драма?

Як толькі выключаеш пердалёт, адразу робіцца чутным, як жонка свідруе табе спінны мозг, што яшчэ толькі 11 раніцы, а ты ўжо высмактаў літруху «Аліварыі». То лепей «вжыыыы, вжыыыы» — і гары яно ўсё гарам.

Трындалёцяць цяпер усе катэгорыі насельніцтва. Жыццё такое настала. Трындалётнае. І тыя, у каго добры катэдж з, прабачце, туямі; гаспадары, якія раней на такіх маленькіх трактарчыках ездзілі рэспектабельных.

Але колавыя касілкі недастаткова здымаюць стрэс пры наяўным стане эканомікі. А вось памахаць палкай — гэта кул. І тыя, у каго не дом — халабуда, з цэлафанам на выбітых вокнах, а па ўчастку раскіданыя драныя аўтамабільныя пакрышкі і гурбы іншага бруду, таксама трындалёцяць. Касілкі бяруць у крэдыт і махаюць. Я сам, на свае вочы, гэта бачыў: акуратненька абкосяць непрыбранае бярвенне ад рассыпанага хлява — і косяць далей. 

У трындалёцтва няма ніякай часавай мяжы: як толькі адкасілі суседзі справа, загудуць суседзі злева. Пакуль вжыкаюць левыя, трава на сантыметр адрасце ў першых, і выйдзе ўжо правы дзядзька з шлемібоберам.

Цішы вы цяпер не зведаеце нідзе. Хіба што ў горадзе. Хаця і ў горадзе цяпер таксама яны. Яшчэ і апранутыя ў аранжавыя жэкаўскія робы — каб ужо зусім іх баяліся.

Хацеў бы падкрэсліць: я нікога не ўпікаю і ні з каго не смяюся. Права трындалётчыкаў быць трындалётчыкамі да канца сваёй трындалётнай кар’еры такое ж святое і неад’емнае, як права кіроўцаў матаблоку набываць за $1-2 тыс. штуковіну, абсалютна ні да чаго не прыдатную, і рассякаць на ёй з хуткасцю пешага шпацыру. 

Але што да мяне, дык я сабе лёс выбраў. Ніколі не вазьмуся за рогі шайтан-машыны. Лепей падвастру касу і павучуся наводзіць парадак колішнім падборам. 

Комментарии25

Сейчас читают

Все новости →
Все новости

Крутой рассказал о рабочем графике Лукашенко в начале года1

В Беларуси можно арендовать водонапорную башню для отдыха. Спальня — на уровне верхушек деревьев2

Все, кроме Донбасса и еще пары пунктов. О чем договорились Дональд Трамп и Владимир Зеленский во Флориде9

Большинство взрослых, достигших вершин, в детстве не были вундеркиндами

Трамп: Неурегулированными остаются один-два наиболее сложных вопроса соглашения по Украине2

На аукционе за рекордную сумму продали порванную футболку Марадоны

«Нужно подкрепление, мы не можем их удерживать!» Лосик рассказал, как ощущалось 9 августа на Володарке6

Трамп угощал украинскую делегацию во время переговоров тортом, названным в его честь6

На заснеженной трассе возле Червеня разбились сразу 9 автомобилей3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Человек года «Нашай Нівы» — Николай Статкевич2

Человек года «Нашай Нівы» — Николай Статкевич

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць