Мнения2020

Виктор Мартинович: Почему я возвращаюсь

Виктор Мартинович в новом тексте для budzma.by размышляет о родине и почти что о «вечном возвращении».

Фота Волі Афіцэравай

— Чакай. Хацела спытаць пра нешта.

— Спытай.

— Але ты толькі не крыўдуй, добра? Бо ты такі. Надта крыўдлівы.

— Ну?

— Чаму ты вяртаешся?

— А чаму б і не?

— Не, глабальна. Патлумач, што цябе так цягне туды. Ты ж сам казаў. І пра музеі «з пазаўчора», і пра тэатры, у якіх крычаць там, дзе трэба шаптаць. Пра тое, што вулічныя святы і фестывалі пільнуе АМАП з аўтазакамі.

— Усюды свая спецыфіка. АМАП патрэбны для ўрачыстасці. Ты думаеш, мяне пужаюць аўтазакі? Я наогул не разумею, як вы тут збіраеце па тры тысячы гледачоў і ніводнага аўтазака. Дзе атмасфера свята?

— Давай сур’ёзна. Тут вулічныя квартэты граюць лепей за тое, што выконваецца з камернай сцэны там. Гэта твае словы, не мае.

— У мяне ёсць YouTube з Беньяміна Джыльі ды Чэчыліяй Бартолі.

— Я праўда не разумею. Можа быць, рэч у сябрах? Дык ты ж казаў: большасць з іх даўно з’ехала, з астатнімі можна сустракацца па гэты бок жалезнай заслоны. Да таго ж у цябе і тут шмат сяброў: адзін Бадмэр чаго варты.

— Ты жывеш у сваёй краіне?

— Так.

— Дык чаму агітуеш мяне не вяртацца ў сваю?

— Там няма незалежнага суда, але ёсць смяротнае пакаранне. На мой густ, няма ў свеце месца, страшнейшага за тое, дзе няма незалежнага суда, але пры тым ёсць смяротнае пакаранне.

— Так, і якраз сёння было нейкае паседжанне — сілавікоў дакаралі за перагіны ў вядзенні следства. За фальсіфікацыю доказаў. Нават за «празмернае прымяненне сілы». Незласліва так, ведаеш, дакаралі. Быццам яны суп перасалілі, а не лёсы людскія перамалолі.

— І ўсё ж вяртаешся?

— А што мне тут рабіць?

— Ну як што? Ты ж памятаеш размову з Жаклін. Гэта вельмі важкая прапанова. Гэта цудоўны тэатр. Усе ў захапленні ад таго, што атрымліваецца з тваімі тэкстамі. Што цябе засмучае? Калектыў інтэрнацыянальны, Джон прыехаў з Нью-Ёрка, дзяўчына тая — з Ганконга, працоўная мова — англійская. Дык чаму «не»?

— Глабальна — таму, што я тут нічога не разумею.

— Ну як нічога? З любым мінаком на вуліцы можна паразумецца па-англійску.

— Я кажу не пра паразуменне. А пра разуменне. Я цудоўна размаўляю з людзьмі ў кавярнях, пішу, даю інтэрв’ю не на сваёй мове. Але для таго каб быць пісьменнікам, трэба глыбіннае разуменне. Да карэньчыкаў кожнага слоўца.

— І што, рэч у мове? Тваёй мове? На якой з табой адмаўляюцца гутарыць нават найбліжэйшыя людзі?

— Не адмаўляюцца. Проста не гавораць. Так павялося.

— Дык у мове рэч?

— Усё складаней.

— Дык вось фармулюй. Хто яшчэ на цябе так насядзе, як я цяпер.

— Я бываю ў Вільні…

— Ну канечне! Бо для цябе ж на радзіме нават месца ва ўніверсітэце не знайшлося. І ніколі не знойдзецца. Ты заўсёды будзеш беспрытульным бадзягам.

— Я не пра тое. Па дарозе ў Вільню аўтобус, бывае, спыняецца ў маленькім гарадку з прыгожым касцёлам. Прыгожым, як вось тут яны бываюць прыгожымі.

— Не веру.

— Ну так. Я сам бачу, што загнуў. Але вось што. Я нарадзіўся ў гэтым гарадку.

— Дык ты не з сталіцы?

— І я памятаю, як за савецкім часам у тым касцёле была фабрыка.

— Як фабрыка? Яны рабілі там свечкі для службаў?

— Не, паўнавартасная фабрыка. Са станкамі. Лілі з пластмасы цацачныя пісталецікі. Доўга тлумачыць. Але гэта, ведаеш, таксама частка вялікага разумення — гісторыя тваіх асабістых зносін з месцам. З маленства. Пасля пачалася Перабудова, і палову касцёла аддалі вернікам. Па цэнтральным нефе паставілі шкляную сценку. Справа працавалі станкі, злева малілася мая бабця.

— І што, праблема ў гэтым касцёліку? Будзеш назіраць яго ў панарамах Google.

— Не. Усё і яшчэ глыбей. Калі я, бывае, выходжу там. У гэтым горадзе. І валакуся па вуліцах. І бачу, якімі маленькімі зрабіліся дамы майго дзяцінства. Я адчуваю нешта вельмі пяшчотнае. Быццам недзе побач знаходзіцца мая маці. Быццам яна яшчэ жывая. Калі спрашчаць, можна сказаць, што гэта нейкі гатунак спакою. Які недасяжны болей анідзе. І ўся астатняя краіна — яна дае такое ж пачуццё. Што праўда, значна слабейшае. Вось таму я і вяртаюся.

— Але ж мы гаварылі пра суды, пра аўтазакі, пра культуру, якой няма.

— Так. Але ўсё гэта — не краіна. Гэта насланнё. Якое цяпер ёсць, заўтра не будзе. На пах ліпаў на галоўнай алеі таго гарадка гэта не ўплывае. І нішто, дарэчы, не зможа паўплываць. Адчуванне матчынай пяшчоты, ведаеш, немагчыма вывезці за мяжу ў пляцаку. Нават самым вялікім. А без гэтага адчування дужа пагана. Па шчырасці. Таму і вяртаюся. Таму буду вяртацца заўсёды.

Комментарии20

Сейчас читают

Полк Калиновского сообщил о гибели трех бойцов7

Полк Калиновского сообщил о гибели трех бойцов

Все новости →
Все новости

Белорус ведет канал о строительстве и ремонте. У него уже более миллиона подписчиков4

В Минске на пешеходном переходе сбили женщину и 12‑летнюю дочку 8

Задержали 19‑летнего пинчука за «реабилитацию нацизма»12

Белорусы массово несут деньги в банки. Почему так и насколько выгодно класть рубли на депозиты?8

В Венесуэле освобождены еще около 80 политзаключенных. Этого требовали США1

«Это не «надень свитер». Это холод, от которого некуда спрятаться». Как украинцы выживают без света и тепла в холодных квартирах7

Цена на золото впервые превысила отметку в $5 тысяч, продолжив исторический рост

«Жыве!» или «Жыве вечна!»? Как правильно? Вокруг этого вопроса разгорелась горячая дискуссия31

Собаки также страдают от деменции. Как замедлить процесс?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Калиновского сообщил о гибели трех бойцов7

Полк Калиновского сообщил о гибели трех бойцов

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць