Мнения1919

Историки высказались о статье «К вопросу об исторической политике»

У жнівеньскім нумары дзяржаўнага часопіса «Беларуская думка» зьявіўся артыкул афіцыйных гісторыкаў і сілавікоў «Да пытаньня аб гістарычнай палітыцы». У ім пералічваюцца спосабы «скажэньня гісторыі Беларусі»: «штучнае разьдзіманьне тэмы трагедыі палітычных рэпрэсій 1920—1930 гадоў», «трактоўка падзелаў Рэчы Паспалітай як трагедыі страты незалежнасьці беларусаў» — ажно 14 пунктаў, піша «Радыё Свабода».

Аўтары — вядомыя афіцыйныя гісторыкі і сілавікі:

  • акадэмік-сакратар Аддзяленьня гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандар Каваленя,
  • дырэктар Інстытуту гісторыі НАН Вячаслаў Даніловіч,
  • намесьнік Дзяржсакратара Рады бясьпекі, генэрал-маёр Уладзімер Арчакоў і
  • начальнік упраўленьня сакратарыяту Рады бясьпекі Аляксей Банькоўскі.

На думку гісторыка Аляксея Братачкіна, сымптаматычна і цікава выглядае ў гэтым артыкуле саюз сілавікоў і адміністрацыі Інстытуту гісторыі НАН.

«Гэта сьведчыць, што дыскусіі немагчымыя, а афіцыйная гістарычная навука ня мае аўтаноміі і працуе як спэцыфічны дзяржаўны сэрвіс. Па-другое, гэтая спроба зьвязаць гісторыкаў і сілавікоў у адно цэлае паказвае страту манаполіі афіцыйных гісторыкаў на веды і гістарычны наратыў».

На думку Аляксея Братачкіна, выглядае гэта так, нібыта людзі з савецкага мінулага паспрабавалі вырашыць сучасныя задачы, але ім не хапае ведаў, яны ня ў стане знайсьці новую мову і карыстаюцца архаічнымі спосабамі кантролю над грамадзкай думкай. Гісторыкі-прапагандысты вырашылі скарыстаць тэрмін «гістарычная палітыка», але яны не разумеюць усіх яго кантэкстаў, лічыць Братачкін.

«Гісторыкі з крытычнымі поглядамі разглядаюць гэты тэрмін і яго паходжаньне ў якасьці спробы палітыкаў уплываць на гістарычную веду і ўяўленьні ў грамадзтве, і гавораць пра неабходнасьць барацьбы з маніпуляцыямі з боку розных палітычных актараў і эліт. Аўтары артыкула зь «Беларускай думкі» лічаць, што маніпуляцыі — гэта добра, і спадзяюцца, што тэрмін «гістарычная палітыка» дапаможа гэта схаваць», — піша Аляксей Братачкін.

Доктар гістарычных навук, прафэсар Алесь Краўцэвіч кажа, што артыкул гэты пісалі наагул не гісторыкі, а ідэолягі — прапагандысты, якія прывыклі пісаць з савецкіх часоў яшчэ па інструкцыях ЦК КПБ.

«Цяпер пішуць па інструкцыі Адміністрацыі прэзыдэнта, і, як вынікае з гэтага канкрэтнага артыкула, — яшчэ і Рады бясьпекі. Яны ўсе на зарплаце, яны ня могуць выжыць, каб быць незалежнымі, свабоднымі і самастойнымі. Яны будуць пісаць тое, што ім загадаюць. Гэта людзі без уласнай думкі, без сумленьня, без навуковага гонару. Ніхто з гэтых гісторыкаў — ні Каваленя, ні Даніловіч — не выклікае павагі як навуковец. Адзіны сапраўдны беларускі гісторык старэйшага пакаленьня, які выклікае шчырую павагу, — Захар Шыбека, і той у Ізраілі, — выказаў сваё меркаваньне Алесь Краўцэвіч.

На яго думку, ідэалёгія абавязкова павінна быць. Не бывае ні краіны, ні народу без ідэалёгіі. Але гаворка ідзе пра тое, што нацыянальная ідэалёгія зыходзіць з інтарэсаў свайго народу і сваёй краіны.

«Гэтая ідэалёгія, якую яны прапагандуюць і пішуць на пунктах, — ідэалёгія Расеі, а не ідэалёгія Беларусі. А тое, што зараз адбываецца, мяркую, зьвязана з інтэграцыйнымі працэсамі, што ў Расеі трэба выпрошваць прэфэрэнцыі, танную нафту. Хутка выбары — трэба прагнуцца перад Расеяй, у тым ліку і ў гістарычнай сфэры. І гэтыя іхныя пісаньні — фактычна здрада, я не пабаюся гэтага слова, беларускаму народу, здрада беларускай дзяржаве», — перакананы прафэсар Алесь Краўцэвіч.

Комментарии19

Сейчас читают

Лукашенко говорит, что предлагал Европе «передать несколько тысяч» политзаключенных29

Лукашенко говорит, что предлагал Европе «передать несколько тысяч» политзаключенных

Все новости →
Все новости

Лес как ножом срезало. Последствия непогоды в Минском районе ФОТО1

Десять лайфхаков, как улучшить работу стиральной машины и лучше отстирывать вещи6

На аукционе во Франции продали ношеный носок Майкла Джексона2

Несколько свидетелей говорят, что беспилотников на Минск летело два13

В какие страны для белорусов самые дорогие туристические визы? Лидер неожиданный2

Индийские врачи во время подготовки пациентки к операции обнаружили новую группу крови

В Японии после землетрясения на берег выбросило нескольких китов ВИДЕО1

На Комсомольском озере в Минске концентрация нефтепродуктов превышает допустимую в 4,2 раза3

Может ли православный отправлять дикпики? «Если она сама просит»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашенко говорит, что предлагал Европе «передать несколько тысяч» политзаключенных29

Лукашенко говорит, что предлагал Европе «передать несколько тысяч» политзаключенных

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць