Культура22

Орлов, Бахаревич, Глобус и не только — новые белорусские книги в аудиоформате бесплатно

Дзякуючы Беларускаму ПЭН-цэнтру, «Радыё Свабода» і «Еўрарадыё» шэсць кніг з кароткага спісу мінулагодняй прэміі Гедройца можна паслухаць анлайн на платформе Soundcloud. Таксама кнігі ў аўдыяфармаце можна бясплатна спампаваць.

Запіс і мантаж адбываліся на студыях «Радыё Свабода» і «Еўрарадыё»: кнігі Уладзіміра Арлова, Адама Глобуса і Вінцэся Мудрова агучыў Зміцер Бартосік, першую частку кнігі Альгерда Бахарэвіча запісаў і агучыў Сяргей Шупа, над раманам Анкі Упалы працавала Паліна Дабравольская, а частку рамана Паўла Севярынца агучыў Павел Клёк. Каардынатарка праекта — Дар’я Бялькевіч.

Таццяна Нядбай, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра распавядае пра праект: 

»Спачатку мы меркавалі, што зможам агучыць толькі адну кнігу, але дзякуючы дапамозе партнёраў (Радыё Свабода і Еўрарадыё) атрымалася «ахапіць» усіх шортлістараў мінулага году. Гэта пілотны праект, спадзяюся, ён будзе працягвацца. Мы б хацелі, каб такім чынам сучасная беларуская літаратура стала даступная для людзей з інваліднасцю па зроку, для тых, хто вучыць мову, а таксама і для шырокай аўдыторыі, якая любіць больш слухаць, чым чытаць».

Актор агучкі Павел Клёк дзеліцца сваімі ўражаннямі: 

«Агучваць кнігі з шорт-ліста прэміі, хай і часткова, — безумоўна, цікавы спосаб прыцягнуць да іх увагу. Кніга, з якой давялося працаваць мне, мела пэўныя асаблівасці, што адначасова і ўскладняла задачу, і рабіла яе больш цікавай, і вымушала эмацыйна прывязвацца да кнігі. Крышачку, на паўкніжачкі, нырнуць у такі тэкст без магчымасці проста «прабегчы вачыма» — адназначна цікавы досвед».

Кнігі можна паслухаць (ці спампаваць) па наступных спасылках:



Уладзімір Арлоў «Танцы над горадам» 

Альгерд Бахарэвіч «Сабакі Эўропы» (частка «Мы лёгкія, як папера»)

Вінцэсь Мудроў «Забойца анёла»


Адам Глобус «Сям’я» (раман «Дом»)

Павел Севярынец «Беларусалім» (частка «Ноч нараджэння»)


Анка Упала «На заснежаны востраў»

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання сёлетніх лаўрэатаў прэміі Гедройца адбудзецца 25 верасня ў прасторы ZAL#2, што ў менскім Палацы мастацтваў. Пачатак цырымоніі — а 19:00.


Прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная Беларускім ПЭН-Цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Польскім Інстытутам у Менску і ўручаецца за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы. Узнагарода мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай прэміі Беларусі. 

Папярэднія пераможцы:

  • Павал Касцюкевіч, «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012)
  • Уладзімір Някляеў, «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013)
  • Ігар Бабкоў, «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014)
  • Віктар Казько, «Час збіраць косці» (2015)
  • Макс Шчур, «Завяршыць гештальт» (2016)
  • Зміцер Бартосік, «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2017)
  • Уладзімір Арлоў, «Танцы над горадам» (2018).

Комментарии2

Сейчас читают

Лукашенко на руку, что Украина бьет по российским НПЗ? Что это принесет Беларуси2

Лукашенко на руку, что Украина бьет по российским НПЗ? Что это принесет Беларуси

Все новости →
Все новости

Бойцы Полка Калиновского показали, как благодаря взаимовыручке выжили после ударов российских FPV-дронов в их «Хамви»14

Журналист Анджей Почобут перенес в тюрьме операцию по удалению язв на коже. Он страдает от гипертонии и аритмии

Премьер Албании тонко подшутил над Трампом3

Попытка оштрафовать беспилотное авто за незаконный разворот поставила американскую полицию в тупик

Разработчик Сhat GPT стал самым дорогим стартапом в мире1

В белорусских санаториях будет проходить реабилитация российских участников войны с Украиной5

«Белавиа» открыла продажу билетов на Шри-Ланку. Сколько стоят?

Историк утверждает, что нашел упоминание о Литве в 451 году12

Воспитательницу столичного детского сада, специалистку по дефектологии, осудили за протесты7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашенко на руку, что Украина бьет по российским НПЗ? Что это принесет Беларуси2

Лукашенко на руку, что Украина бьет по российским НПЗ? Что это принесет Беларуси

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць