Общество

Будущие абитуриенты запустили проект «Беларуская мова як шлях да паступлення»

Вучні выпускных класаў розных школ правялі аналіз верагоднасці паступлення ў беларускія ВНУ і прыйшлі да высновы, што выпускнікі, якія абіраюць беларускую мову, павышаюць свае шанцы на паступленне. Яны запусцілі праект «Беларуская мова як шлях да паступлення». 

З аднаго боку, гэта дазволіць лягчэй здаць экзамены, а з іншага — у перспектыве павялічыць прысутнасць беларускай мовы ў краіне і ейнае пісьменнае ўжыванне.

ГІсторыя пачалася з міт-апу праекту #першыя, у якім варта было знайсці актуальную праблему і вырашэнне гэтай праблемы па кірунку «Культура», дзе ментарам выступіў Аляксандр Шастаковіч — кіраўнік платформы say.by. І пасля сур’ёзнага абмеркавання юнакі вырашылі ўзяцца за разбурэнне стэрэатыпаў. Яны выявілі адзін з самых пашыраных: што рускую мову здаваць нібы прасцей, бо на ёй размаўляе большасць. Гіпотэза пра наяўнасць стэрэатыпу пацвердзілася апытаннямі некаторых выпускных класаў.

Нягледзячы на тое, што беларускай мовы амаль не чуваць навокал, яе здае больш за 25% выпускнікоў, і штогод гэта лічба толькі расце. А самым шакуючым фактам, з’явіўся адсотак тых, хто здае на 100 балаў.

З яго вынікае, што кожны год усё больш і больш абітурыентаў набіраюць 100 балаў па беларускай, прычым розніца з рускай мовай уражвае. Дык навошта абмяжоўваць свае шанцы, калі можна карыстацца цудоўнай роднай мовай? 

Руская мова — адна з самых складаных моваў у свеце. Напрыклад, рэпетытары раяць вывучыць 24 выключэнні з правілаў у беларускай мове і ажно 70 у рускай. У беларускай - «о» - заўсёды пад націскам, дзе ў рускай 15 пунктаў і падпунктаў для правапісу ў назоўніках, прыкметніках, у выключэннях, у ненаціскных, у запазычаных словах і таму падобнае.

Юнакі вырашылі зрабіць буклет, у якім узгадаць асноўныя адрозненні, сцісла прывесці шэраг фактаў і вынікаў апытанняў. Акрамя таго, запусцілі тэлеграм-канал і інстаграм, дзе падрабязна параўноўваюцца правілы і выключэнні з правілаў у рускай і беларускай мовах.

А цяпер, дзякуючы платформе say.by замовіць стос буклетаў у сваю навучальную ўстанову можна абсалютна бясплатна. Трэба толькі запоўніць формачку.

Комментарии

Сейчас читают

Пальчис, Андреева, Лойко и другие имена — после визита американских дипломатов в Минск освободили 250 политзаключенных12

ОбществоОбновляется!12

Пальчис, Андреева, Лойко и другие имена — после визита американских дипломатов в Минск освободили 250 политзаключенных

Все новости →
Все новости

Игрок «Галатасарая» потерял часть пальца после столкновения с рекламным щитом в матче Лиги чемпионов1

В Минск приехал Джон Коул4

Приспичило, а туалета рядом нет? Разработчик сделал телеграм-бот с картой общественных туалетов3

Бабарико: Я никогда не видел, чтобы Коля упивался властью10

Орбан назвал две причины, почему Венгрия не выходит из ЕС10

Статкевич рассказал, как выживал в заключении. И чем занимается сейчас4

Как сейчас выглядит Международный финансовый центр в Минск-Мире

Задержали группу анархистов14

Тоннели уйдут на восемь метров ниже Свислочи — как идет строительство Зеленолужской линии метро ФОТО3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчис, Андреева, Лойко и другие имена — после визита американских дипломатов в Минск освободили 250 политзаключенных12

ОбществоОбновляется!12

Пальчис, Андреева, Лойко и другие имена — после визита американских дипломатов в Минск освободили 250 политзаключенных

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць