Наука и технологии55

Привычные сим-карты уходят в прошлое. Вот что их заменит

Мы все знаем, что нужно сделать, когда покупаешь новый телефон или меняешь оператора. От своего нового оператора вы получаете сим-карту, потом находите что-то острое, чтобы нажать на дырку в телефоне и достать старую симку, достаете старую карту и заменяете ее новой. Но скоро этой схеме придет конец.

Фота: pixabay.com

Мільёны людзей пераходзяць са звычайных сімак на віртуальныя — так званыя карты eSIM. Працуе гэта так: замест таго, каб атрымліваць ад аператара «матэрыяльную» сімку, трэба актываваць яе электронны аналаг праз адпаведны мабільны дадатак ці QR-код, піша Wall Street Journal.

Віртуальныя сімкі не працуюць без спецыяльнага чыпа ў тэлефоне, але ён меншы па памерах за звыклую нам сім-карту і яго нельга аддзяліць ад смартфона. У выніку вытворцам тэлефонаў, якія падтрымліваюць гэтую функцыю, не трэба пакідаць у мабільным асобнае месца для сімкі, і яны могуць рабіць больш тонкія апараты. Пры гэтым на мабільным яшчэ і можна мець два нумары: адзін, напрыклад, для працы, а іншы — для асабістых размоў.

Электронныя сімкі набылі папулярнасць у Еўропе і Азіі, дзе карыстальнікі часта выбіраюць перадаплочаныя сімкі, каб атрымаць лепшы з магчымых тарыфаў. У ЗША пакуль яны не так распаўсюджаныя, бо там людзі не так часта мяняюць аператара, але ж і гэтую краіну не абміне агульны трэнд.

Зараз атрымаць электронную сімку не заўсёды проста. Нават калі ваш тэлефон падтрымлівае гэтую тэхналогію, ваш аператар можа не даваць віртуальныя сімкі, і ў выпадку з імі можа быць клопатна змяняць смартфон.

Але і звыклыя нам сімкі маюць свае мінусы. Часам можа быць вельмі цяжка знайсці востры прадмет, патрэбны для таго, каб адкрыць слот у тэлефоне, дзе хаваецца сімка. Сучасныя сімкі вельмі маленькія, і калі вы нарэшце яе дастанеце, вы можаце яе лёгка згубіць. Нарэшце, «матэрыяльныя» сімкі дужа ўразлівыя да ўзломаў, і іх мінусамі часта карыстаюцца кіберзлачынцы.

Электронную сімку, у сваю чаргу, немагчыма згубіць, і калі ў яе з’явяцца нейкія ўразлівасці, можна будзе іх ліквідаваць праз абнаўленне праграмнага забеспячэння. Нарэшце, карыстальнікам прасцей змяняць аператара, калі для гэтага трэба проста некалькі клікаў (і гэта прычына, чаму амерыканскія аператары не надта жадалі браць на ўзбраенне новую тэхналогію).

Вось некалькі мадэляў тэлефонаў, якія падтрымліваюць электронныя сім-карты:

  • усе мадэлі iPhone 13
  • мадэлі iPhone XR, XS, 11, 12
  • Samsung Galaxy S20 і больш новыя мадэлі
  • Samsung Galaxy Z Flip, Fold і больш новыя мадэлі

Як пазбавіцца звычкі бясконца гартаць стужку навінаў? Адказваюць псіхолагі

Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд

Комментарии5

  • усё сыходзіць у інтэрнет, з аднаго боку добра, а з другога - нет
    18.07.2022
    а калі лясне інтэрнэт? ну хаця б часова, то что?
  • усё сыходзіць у інтэрнэт, з аднаго боку добра, а з другога
    18.07.2022
    што скажа Satan?
  • Qwerty
    19.07.2022
    Электронныя сiмкi таксама ёсць у cellular мадэлей Apple Watch

Сейчас читают

«Мисс Беларусь» все больше напоминает конкурс красоты в гареме17

«Мисс Беларусь» все больше напоминает конкурс красоты в гареме

Все новости →
Все новости

Задержан журналист Кирилл Позняк8

Действительно ли циклический сон помогает выспаться?3

Два причала и нефтяной танкер повреждены в нефтеналивном порту Приморск под Петербургом после атаки БПЛА3

Россияне через газовую трубу заходят в Купянск, как когда-то в Суджу2

«Все — ложь и манипуляции». Специалисты резко ответили на истерию вокруг реконструкции Красного костела3

Украина научилась лучше противостоять российским «Кинжалам»

Марк Рютте объявил о запуске специальной программы НАТО для защиты восточного фланга альянса3

Трагедии под Березой: как 30 лет назад сбили воздушный шар с американцами1

Финалисток конкурса «Мисс Беларусь — 2025» вывели на сцену в костюмах с цитатами Лукашенко39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мисс Беларусь» все больше напоминает конкурс красоты в гареме17

«Мисс Беларусь» все больше напоминает конкурс красоты в гареме

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць