Архіў

Пасля гэтага фільму хоць у пятлю

У горадзе грахоў сьледчы спрабуе дапамагчы дзяўчынцы — і трапляе ў пастку; пачвара помсьціць за каханую — кардыналу-канібалу й хлопчыку-ваўкалаку; а прастытуткі-амазонкі ваююць з паліцэйскімі ды наймітамі, расьсякаючы іх на кавалкі.

У найбольшай ступені з кінаспадчыны карціна нагадае пра стылёвыя «чорныя фільмы» 1940-х з трывожна-змрочнаю атмасфэраю і фатумам, але ніводзін «чорны фільм» ня быў зроблены на кампутары — і не зьяўляўся настолькі бесчалавечным.

«Горад грахоў» — узорнае й эталённае ўвасабленьне коміксу, але ніводзін комікс яшчэ ніколі ня быў на экране такім глыбокім ды кінэматаграфічным.

Рэжысэр Робэрт Радрыгес так упадабаў коміксы Фрэнка Мілера, што дзеля іх часова выйшаў з прафсаюзу кінэматаграфістаў: амэрыканскія правілы не дазваляюць, каб у фільму было некалькі рэжысэраў, а Ф.Мілер пастаўлены рэжысэрам першым (у стужцы ён таксама сьвятар).

Акрамя Мілера і Радрыгеса адмыслова запрошаны й Квэнцін Таранціна, які па сяброўстве за адзін даляр паставіў у стужцы эпізод.

Візуальнае вырашэньне ў карціне чорна-белае, коміксавае, графічнае — з дробнымі кроплямі колеру, пераважна чырвонага, патокі крыві — бела-вапнавыя, а самыя страшныя эпізоды ўмоўныя — белыя сылюэты на чорным фоне.

Але ад гэтага фільм не становіцца менш крывавым, наадварот — гвалт з экрану б’е шчэ мацней. Зарукай гэтаму ня толькі гульня актораў — а ў фільме падабраўся зоркавы склад: Брус Уіліс у ролі станоўчага паліцэйскага, Бэнісіё дэль Тора (у карціне пераважна зь перарэзаным горлам), Элайджа Вуд (ваўкалак), Рутгер Хаўэр (кардынал-канібал) і Мікі Рурк з грымам пад Франкенштайна.

Радрыгес падае коміксавыя навэлы ад першай асобы — з закадравым голасам герояў (якія ня здольныя дараваць, а здольныя ненавідзець!), горшае пераходзіць у найгоршае — і графічныя лініі ператвараюцца ў звышкрывавае, д’ябальскае й невыносна стыльнае відовішча.

У горадзе грахоў сьвятасьць — далучыцца да канібальскай трызны, спачуваньне — адсекчы ногі ворагу і даць сабаку зжэрці кульці, а адзінае, што станоўчы герой здольны зрабіць для любімай, — пусьціць сабе кулю ў лоб.

Карціна толькі для дарослых, якія здольныя яе вытрымаць.

«Горад грахоў»

(«Sin City»)

ЗША, 2005, ч/б з колерам, 124 хв.

Жанр: «чорны» комікс-трылер, баявік, жах

Адзнака: 7,5 (з 10)

Каментары

Цяпер чытаюць

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна17

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Усе навіны →
Усе навіны

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй23

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 20253

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Дэмакрат-сацыяліст Захран Мамдані перамагае на выбарах мэра Нью-Ёрка29

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў17

«Ніколі не баяўся працы рукамі». Беларускі фехтавальнік эміграваў у 58 гадоў і цяпер ставіць вокны ў Кракаве8

Шакуючае відэа забойства ў расійскім тыле двух мірных жыхароў Украіны і іх сабакі прывяло да ўзаемных абвінавачванняў40

Паролем ад камер відэаназірання ў абрабаваным Луўры было слова «Луўр»6

Пуцін асабіста ўручыў медалі Андрэю Лемяшонку і ігуменні Гаўрыіле23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна17

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць