Архіў

Сацыяльна-рыначная Палёнія

Рэпрэсіі супраць Саюзу палякаў — самы буйны праект беларускай калянізацыі Польшчы з часоў Пілсудзкага.

Уяўляю, які бардак пануе сёньня ў асяродках польскіх этнографаў. Амаль стагодзьдзямі вучоныя мужы лічылі, што кашубы, сілезцы, мазуры і хіба што сарматы (улюбёная фенька недабітых арыстакратаў з-за Бугу) — вось і ўсе этнамаргіналы, якія тармозяць з тым, каб інтэгравацца ў склад польскай нацыі. І раптам на глёбусе Польшчы зьявіўся новы кантынэнт — «нашы палякі».

У той час як герой Мэры Шэлі доктар Франкенштайн намагаўся стварыць аднаго штучнага гомасапіенса, беларускія чыноўнікі зафігачылі цэлую этнаграфічную адзінку. Афіцыйны Менск абвясьціў, што на базе польскай дыяспары ў сінявокай склалася асобная этнакультурная група — так званыя «нашы палякі», якія па шэрагу крытэраў вельмі моцна адрозьніваюцца ад абарыгенаў надвісьлянскага краю.

Паводле слоў беларускага лідэра, які, як высьвятляецца, акрамя хакею няхіла сячэ ў этнаграфіі, Тадэвуша з Горадні ад Тадэвуша з Кракава адрозьніць вельмі проста: трэба спытаць рэспандэнта, што ён думае пра ход лібэральных рэформаў у Польшчы і пра ідэю Кандалізы Райз выкарыстаць сяброў Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) у якасьці гарматнай тушонкі для Аранжавай рэвалюцыі.

«Нашапольскі» Тадэвуш на пытаньні тэсту адкажа прыблізна наступным чынам: «Як гаворыць БТ, у Польшчы, у адрозьненьне ад Беларусі, поўная дупа, таму ніякая рэвалюцыя нам не патрэбна».

Цукерка тут у тым, што асновай калектыўнай самаідэнтыфікацыі зьяўляецца ня толькі мова, культура і фальклёр, а таксама палітычныя прыбамбасы, якія ўкладваюцца ў формулу «Я паляк, аднак Польшчы праз пануючыя там палітычныя парадкі цярпець не магу».

Гэта правакацыйны наратыў. Фактычна, мадэль жыцьця палякаў у Беларусі трактуецца як альтэрнатыва жыцьцю палякаў у сучаснай буржуазна-дэмакратычнай Польшчы. Ці не здаецца вам, што гэта вельмі падобна на савецкі габрэйскі праект, які камуністы супрацьстаўлялі сіяністычнаму? Кожны габрэй у сьвеце мог выбіраць, куды рабіць ногі ад дакучлівых жыдафобаў, — у Бірабіджан ці Тэль-Авіў.

Прыкладна тое ж мы канстатуем сёньня: кожны паляк, якога дастала карупцыя і беспрацоўе, можа пераехаць і далучыцца да будаўніцтва сацыяльна-рыначнай Польш-чы, пакуль што, праўда, у фармаце некаторых польскіх раёнаў РБ.

Колькі будзе такіх шызікаў, невядома, аднак сам па сабе праект пэрспэктыўны, беручы пад увагу пэрманэнтнасьць крызісаў капіталістычнай эканомікі. Урэшце, ён варты ўвагі з пункту гледжаньня ўкладу ў сусьветную культурную традыцыю. Этнаграфічная экспэдыцыя, якая прыедзе ў Новую Варшаву (былы Шчучын), проста афігее, убачыўшы рытуальны абрад «Выгнаньне Анжалікі Борыс з офісу СПБ».

На заканчэньне хацелася б яшчэ раз падзякаваць кіраўніку РБ за яго бязьмежны гуманізм. Бо мог жа проста абвясьціць усіх палякаў шпіёнамі і выслаць усіх садзіць чарнобыльскі рапс.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны10

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць