Маладыя людзі напалі на вернікаў. На відэа чуваць, як яны крычаць «адзін рускі на ўвесь Кітай-горад» і «што адбываецца з рускім светам?»

У Маскве напярэдадні ўвечары адбылася масавая бойка каля Маскоўскай харальнай сінагогі на Кітай-горадзе. Пра гэта паведамляе «Осторожно, новости» са спасылкай на відавочцаў.
Маладыя людзі напалі на вернікаў, якія выходзілі з сінагогі. На відэа чуваць, як яны крычаць «адзін рускі на ўвесь Кітай-горад» і «што адбываецца з рускім светам?». Адзін з нападнікаў паабяцаў «пасадзіць на нож» мужчыну, які выйшаў з сінагогі.
Асцярожна, нецэнзурная лексіка!
Аўтар роліка лічыць, што гаворка ідзе пра атаку на глебе антысемітызму. «Напалі на людзей за тое, што яны ў кіпе. Магчыма, гэта звязана з вайной у Іране», — заявіў ён.
Улады пра напад не паведамлялі. Інфармацыі пра пацярпелых няма.
Каментары