Архіў

Квітнеючая краіна з журботнымі вачыма

Споведзь дзяржаўнага журналіста

— Клясна табе, а я еду на прэс-канфэрэнцыю ў Грэцыю, — пажаліўся мне сябрук з Рыгі, якому я пахваліўся, што праз паўтыдня іду ў адпачынак. Дзынтарс працуе аглядальнікам моднага часопісу пра IT.

— А я ўсё працую, — скрушна падзяліўся сваймі «навінамі» прыяцель.

— А ці знаеш, што такое пэнсія ў 45 даляраў і аўтакрама?.. — напісаў я яму.

— А яны ня ведаюць, што такое аўтакрама, у іх няма калгасаў? — перапытала каляжанка, чытаючы за сьпінаю чужы электронны ліст. — Я думала, у Літве…

— Не, гэта Латвія. І там ужо гэтага даўно ня памятаюць…

Колькі гадзін ляціць самалёт у Атэны? А вось у Клімавічы цягнік паўзе дзевяць гадзін. Добра, калі ноччу. А ўдзень!.. Пусты, з выпадковымі «гасьцямі». Правадніца ў суседнім вагоне ганяе чаі са старым знаёмцам, што, робячы маленькі бізнэс, носіцца між Горадняй і падбранскай Унечай, дзе курсіруе поезд.

За акном пралятаюць пустынныя краявіды. У перанаселенай Эўропе гэта выглядае недазвольнай раскошай: зжатыя палеткі са сьціртамі з качулак зьмяняюцца дзірванамі і абсалютна дзікімі лясамі.

І раз-пораз — местачковая станцыя. Цяпер на вакзалах гэпэ і гарадкоў накшталт Шклова станцыйныя будынкі яшчэ царскіх часоў блішчаць новымі шыбамі. Пакрытыя «пад дахоўку» і пафарбаваныя як учора — фасады моцнай і квітнеючай беларускай глыбінкі.

Я ўжо не гавару пра вантробы тых паселішчаў: заўжды прыстойны выканкам, на пляцы парадак. А за парадкам — хаткі, хаткі…

Райцэнтар пад Магілёвам. За лімонным мурам — дарэвалюцыйная хаціна. А калі і пазьней пастаўленая — дык пад «Кастрычнік» зрубленая. Труха ня сыплецца хіба дзеля ўказкі: старыны ня рушыць. Бо на навіну ёсьць грошы адно пад «нагоду».

Ды што «нагода»! Ці дабярэцца яна далей за той пляц? Пару домікаў змуруюць у якой дзярэўні — пад «адраджэньне вёскі». Дый тыя — не падмажаш праз год цэмэнтам — паваляцца. Сьціпла да ўбоства. І за гэта яшчэ дзякуй скажы, ды вялікі.

Каб дабрацца яшчэ далей за мястэчка, то дзякуй пісьменьніку-партызану, земляку — за асфальтоўку. А так і ня кожны даехаў бы — ад «варшаўкі» колісь пясок толькі і курэў пад коламі. Тут зямля — пясок ды гліна, ніц не расьце; як было «за саветамі» дваццаць цэнтнэраў з га, так і асталося.

А мне трэба оду пісаць — пра гераізм на жніве. Еду шукаць патасу. Патас прыяжджае на аўтакраме. Бабкі абступаюць кабеціну з цукеркамі і гарэлкай. Мужыку — ясна што, а бабам бяззубым нашто слодычы?

— А мы, дзетка, гнілушкі ўсё жыцьцё елі, от цяпер час — канхветку пасмакаваць…

І сорамна — за яе 90 тысяч пэнсіі. Бо яна жыцьцё арала, гаравала, а ты сеў, напісаў — і тыя цукеркі ў кішэні. А ёй і «палачкі» прайсьці давялося, і…

Але хто з нас шчасьлівейшы — от гэтага і ня знаю. Сумняваюся, ці не яна. Яна мроіла пра цукерку — і дастала. А маіх прэтэнзій воз «и ныне там». Хоць бы тая ж Грэцыя…

Пазаўтра паеду на «празьнік жызьні». У іншым канцы краю — іншае шчасьце. Шчасьце піць ды весяліцца «пад сонцам Скарыны». За красаваньне роднага слова: з гучнымі здравіцамі пад памінальны шэпт.

Цудоўная, квітнеючая ў нас краіна, моцная — трымаецца: есьць цукеркі, запівае ў кожным кутку собскаю гарэліцай. І трывае ўсімі сваімі мільёнамі чалавечкаў, людцоў — саму сябе.

Ды толькі за ейнымі лімоннымі вачамі — невычэрпная тужлівая прорва. І твар сьмяецца і крывіцца. Квітнеючы край з блакітнымі вачыма — нявыплаканых сьлёз.

— У Грэцыі толькі тры дні буду, а пасьля махну яшчэ ў Франкфурт-на-Майне. Туды ляцець усяго чатыры гадзіны.

А я ў Вільню — туды таксама чатыры гадзіны. І віза — капеечная. Як кіля шакалядных цукерак. Ці дзьве пляшкі гарэлкі. Каму што.

Каментары

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Метро, новыя дарогі і жыллё: зацвердзілі новы план развіцця мінскіх Шабаноў3

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу48

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму3

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу1

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі10

«Адзін шпрыц на ўсіх». У расійскай арміі эпідэмія ВІЧ і гепатыту7

Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»11

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць