Архіў

Таліі і таленты

Купіў неяк шакалядку фабрыкі «Камунарка» — завецца «Талія». На абгортцы са сьпіны намалявана эфэктная паўаголеная да месца трошкі ніжэй таліі дзяўчына — тыповая беларуская прыгажосьць.

Я жартам пацікавіўся ў прадавачкі, ці няма іншага гатунку. Напрыклад, «Дупка» — каб сузіраць прыгажосьць у поўным аб’ёме. Не, няма. Аднак і «Талія» аказалася выдатнай на смак, і я адразу набыў яшчэ парачку. Пагатоў вобраз на абгортцы недвухсэнсоўна падказваў: еш колькі хочаш — талія будзе на месцы.

Увечары таго ж дня я пайшоў у месца, дзе талій — і талентаў — вельмі багата. Прыгожыя беларускія дзяўчаткі, разбаўленыя адным хлопцам, у вялікай залі Акадэміі музыкі выконвалі геніяльную музыку Ігната Яна Падарэўскага (1860—1941), а фартэпіяннае майстэрства Ганны Бондар, студэнткі ІІІ курсу БДАМ, было папросту найвышэйшым. Дзяўчына ня проста грала музыку, а стварала сцэнічны вобраз, у выніку ў залі панавала сама прыгажосьць.

Засмучала адно — у залі на 500 месцаў на шыкоўным бясплатным канцэрце сядзела чалавек 70.

Разумеючы, што завабіць беларуса на добрае мерапрыемства бясплатна — зусім ня простая задача, я прапанаваў польскаму дыплямату, арганізатару канцэрту, прысутнаму ў залі, наступнае выйсьце. Ён купляе многа шакалядак «Талія», і іх раздаюць студэнтам БДАМ, а таксама іншым цікаўным за прыход на канцэрт. Як чалавек разумны, дыплямат аджартаваўся, сказаўшы: для фартэпіяннай ігры і яе ўспрыманьня патрэбен шакаляд для іншых частак цела. Напрыклад, «Рукі», «Вушы» ці нешта падобнае на калісьці папулярную марку «Натхненьне».

Дыплямат пажартаваў, а я ўспрыняў яго словы ўсур’ёз. Рэч у тым, што ў мяне яшчэ з савецкіх часоў у шафе захоўваецца адна знакамітая рэч. Пра яе калісьці пісала «Литературная газета» на 16-й старонцы. У мяне ў шафе на спэцыяльнай палічцы ляжаць тыя самыя знакамітыя… мужчынскія трусы. На іх некалькі разоў паўтораны намаляваны таленавітай рукой паэта аўтапартрэт у профіль. Гэта ўсім вядомы аўтапартрэт Пушкіна. Нарэшце, вырашыў я, час надышоў. Я адзену гэтыя трусы і добры касьцюм і пайду да таленавітага дызайнэра «Камунаркі», каб прапанаваць яму чарговы густоўны праект — шакаляд «Рукі з вушамі».

На гэтым самым тыдні нядзельная казань у касьцёле была прысьвечана прыпавесьці пра таленты. Бачыце, таленты і талія — нават сугучныя словы. І гаварылася, што таленты нельга закопваць у зямлю. Бо толькі той, хто таленты не закопвае, можа іх памнажаць і жыць у гармоніі з сабою ды сьветам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае23

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму так блага стала, што ён упаў на бараку». Сталі вядомыя абставіны смерці палітвязня Вадзіма Храсько5

Былы нарвежскі прэм'ер Ягланд зрабіў спробу самагубства на фоне абвінавачання ў сувязях з Эпштэйнам4

На літоўска-беларускай мяжы лісы хацелі абакрасці арлана-белахвоста ВІДЭА2

У Маладзечне за адну раніцу абрынуліся два бетонныя казыркі ў пад'ездах аднаго дома2

На пасаду Улькі Пулькі знайшлі новую дзяўчыну. Мінулая сышла праз канфлікт13

У Аўстрыі навігатар завёў фуру беларуса ў пастку4

У ЗША буйная кампанія падала ў суд на ўрад, патрабуючы вярнуць выплачаныя мытныя зборы3

Стала вядома, хто ўначы падарваў паліцэйскіх каля вакзала ў Маскве2

Віцебчука завабілі 40 тысячамі даляраў і надурылі на 75 тысяч рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае23

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць