Свет1111

Што вядома пра 13‑гадовую дачку Кім Чэн Ына, якую лічаць пераемніцай

Кім Чжу Э рэгулярна з'яўляецца на важных мерапрыемствах з бацькам, а цяпер яшчэ і атрымала высокую пасаду ў структуры, якая курыруе ядзерны патэнцыял краіны.

Фота: KCNA

Паводле паведамленняў паўднёвакарэйскіх СМІ са спасылкай на ўрадавыя крыніцы, кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын прызначыў сваю 13‑гадовую дачку Кім Чжу Э на кіраўнічую пасаду ва Упраўленні ракетных сіл.

Магчыма, Кім Чжу Э паступова рыхтуюць да ролі ў кіраўніцтве Карэйскай народнай арміі: яе знаёмяць з дакладамі генералаў, а ў асобных выпадках яна нібыта аддае распараджэнні замест афіцыйнага кіраўніка ўпраўлення.

Лічыцца, што Кім Чжу Э нарадзілася ў канцы 2012 — пачатку 2013 года: цягам 2012 года яе маці Лі Соль Чжу не з’яўлялася на публіцы і не згадвалася ў паўночнакарэйскіх СМІ, што пазней звязалі з яе цяжарнасцю.

Імя Чжу Э стала вядомым дзякуючы расповедам амерыканскага баскетбаліста Дэніса Родмана, які падтрымліваў блізкія адносіны з сям’ёй Кімаў. У верасні 2013 года ён заявіў, што трымаў Чжу Э на руках.

Першае публічнае з’яўленне Кім Чжу Э адбылося ў лістападзе 2022 года ў 10‑гадовым узросце, калі яна суправаджала свайго бацьку падчас запуску міжкантынентальнай балістычнай ракеты «Хвасон-17».

Дзяржаўныя СМІ спачатку называлі яе «любімай дачкой» Кім Чэн Ына, але пазней пачалі характарызаваць як «паважаную дачку».

Пасля дзяўчына стала рэгулярна суправаджаць бацьку на розных важных мерапрыемствах.

Фота: KCNA

У лютым 2023 года яна наведала спартыўныя спаборніцтвы: гульню ў футбол і перацягванне каната. У абодвух выпадках перамагла каманда Міністэрства абароны: у футболе яны абышлі прадстаўнікоў Кабміна з лікам 3:1, у перацягванні каната — 2:0. Чжу Э назірала за спаборніцтвамі разам з міністрам абароны Кан Сун Намам і членам Прэзідыума Палітбюро ЦК Працоўнай партыі Карэі Чо Ён Вонам, а таксама членамі ўрада і супрацоўнікі іншых міністэрстваў.

Фота: KCNA

Тады ж Radio Free Asia паведаміла, што ўлады КНДР прымушаюць дзяўчат і жанчын, якія носяць імя Чжу Э, мяняць імёны, бо такое ж імя носіць 10‑гадовая дачка кіраўніка краіны.

Змяніць імя трэба было не пазней чым за тыдзень. Цяпер імя Чжу Э нібыта зарэзерваванае для асоб «найвышэйшай годнасці», у пералік якіх, верагодна, уваходзіць спадкаемніца сямейства Кімаў.

Фота: Korean Central News Agency / Korea News Service via AP

У сакавіку 2023 года дзяўчыну пабачылі ў куртцы за 2800 даляраў ад Dior. Яна з бацькам прысутнічала на запуску чарговай ракеты «Хвасон-17», здольнай дасягаць ЗША. 

Адметныя ромбы пухавіка Dior бачныя на фота з дачкой Кім Чэн Ына

А сёлета 16 лютага яна прысутнічала на адкрыцці ў Пхеньяне вуліцы ў гонар загінулых у Курскай вобласці паўночнакарэйскіх вайскоўцаў.

Фота: KCNA

У Нацыянальнай службе разведкі Паўднёвай Карэі раней зазначалі, што па-ранейшаму разглядаюць розныя варыянты планаў Пхеньяна пакінуць пасаду ў спадчыну (краінай кіруе ўжо трэцяе пакаленне Кімаў пачынаючы з 1950 года). Паўночнакарэйскім грамадзянам з нараджэння прышчапляюць думку пра тое, што ў жылах Кімаў цячэ ледзь не боская кроў і кіраваць краінай ім наканавана зверху.

Цалкам магчыма, што Кім Чэн Ын захоча працягнуць гэтую традыцыю.

Што праўда, у Кім Чэн Ына ёсць старэйшы сын Чэн Чжу, ён 2010 года нараджэння, але пра яго мала вядома. На фотах з афіцыйных мерапрыемствах яго не бачна, магчыма, ён, як і бацька ў маладосці, вучыцца ў Заходняй Еўропе.

Каментары11

  • Мяў-мяў
    25.02.2026
    Галоўнае, што жанчына і не ўльтраправая, праўда коцікі?
  • Крынж
    25.02.2026
    Чым Кольке не нявеста?
  • Усё, што трэба ведаць пра З Еўропу
    25.02.2026
    На фотах з афіцыйных мерапрыемствах яго не бачна, магчыма, ён, як і бацька ў маладосці, вучыцца ў Заходняй Еўропе

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

«Укруці глыбей»: сетка вінных крам зрабіла рэкламу да 8 сакавіка з сэксуальным падтэкстам10

Па справе аб смерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу5

Вуліцы Мінска запаланілі цюльпаны — цэны вагаюцца ад 4 да 6 рублёў за штуку2

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому8

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў10

Здаровая ежа — шэрая, прэсная, непрыгожая, нясмачная? Гутарка з аўтаркай кнігі пра сняданкі

Бяляцкі заявіў, што яго вызвалілі дзякуючы санкцыям Захаду супраць Лукашэнкі, і заклікаў не змякчаць іх29

Стала вядома, куды адправяць давучвацца студэнтаў ліквідаванага Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва

Трамп: Наступным лясне рэжым на Кубе19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць